Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Месяц усё-ткі заззяў над зямлёй, як вялізная срэбная грыўня (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 8). 2. Дзесяцікапеечная манета. 1 перавознік бесклапотны Яго за грыўню тут ахвотна Праз хвалі страшныя вядзе (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 361). Пасажыры купляюць, спяшаюцца, соваюць дзецям пятакі, грыўні, на хаду кідаюць ягады ў pom (В. Хомчанка - ТСБМ, II, 88). 3 пятнаццаці год я ўжо быў у хаце поўным гаспадаром, часам урываў адну-другую грыўню на кнігу (3. Бядуля. Анчар - 36. тв. у 4 т., I, 423). Прыйшоў хлопец з царквы, а ў кішэні ў яго аж чатыры грыўні (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1,248). Збіралі па грыўні, Капеек па пяць. I цётка і дзядзька ім [дзецям] мусілі даць (Я. Колас. Рагатка - 36. тв. у 12 т., Ill, 177). Грэнадзёр [фр. grenadiers, ад grenade - граната] м. 1. Салдатадборных пяхотных і кавалерыйскіх часцей у арміях еўрапейскіх дзяржаў з XVIII да пачатку XX ст. Шэсцьсот старых грэнадзёраў, чатыры сотні карсіканскіх стралкоў, сотня польскіх кавалерыстаў - усё яго сённяшняе войска (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 95)...паслалі навагодняе вітанне вартаўніку - палацаваму грэнадзёру, які сумна таптаўся каля чатырохкутнай рашоткі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 225). / у параўн. Як грэнадзёры ў страі стаялі па баках дарогі кашлатыя ёлкі (там жа, 21). 2. Салдат-пехацінец, прызначаны для кідання ручных гранат. Губеранскі, прым. Тое, што губернскі. Клопат вымагаў людзей абіваць парогі губеранскіхустаноў, што размяшчаліся тут, звычайна з самайраніцы (М. Віж. Лабірынт - Л, 46). Ён наведаў губеранскія прысутныя месцы, казармы, гарнізонны шпіталь (там жа, 74). Губернатар [ст.-бел. кгубернатор-ь, губернаторь, кубернаторь', лац. gubernator] м., адрадз. Начальнік губерні ў дарэвалюцыйнай Расіі, галоўны правіцель. He дабіўшыся адстаўкі, губернатар пачаў цкаваць яго [афіцэра] (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 100). [Прыстаў]: Вота ж тут стаіць вам, людзі: Даў на вашае прашэнне Губернатар разрашэнне (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 118). Выбіцкі ўздыхнуў: «Э-эх, паніч. Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Эва. Прайшоў і не вернецца. Цяпер над Адамам і Эвай цар, потым губернатар, потым ваш ойцец, а потым я, паўпанак» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 39). Але паўсюль — і толькі гэта рабіла лягчэйшай справу маю - я сустракаў увагу і дапамогу. I ў асобе малаадукаванага валаснога nicapa,.. і (мой народ жыў!) нават у асобе аднаго губернатара, надзвычай добрага чалавека, сапраўднай белай вароны; ён даў мне рэкамендацельны ліст, у якім загадваў пад пагрозай суровых захадаў чыніць мне ўсялякую дапамогу (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 658  ▶