пільнавалі баярскія грыдні (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 152). Міндоўг мсіхнуў грыдню, каб той прыняў яго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 31)...лёгка жылося ёй [Жывене] пры двары, дзе грыдні і сыны людзей вятшых нямала за ёй прылягалі (там жа, 51). ..змарыўшыся, грыдні спалі, нават добра не павячэраўшы (В. Іпатава. Прадыслава - Пр., 19). Шчыльна сядзяць за сталамі баяры, грыдзі, кметы-усе тыя, хтоў Полацку біў, гвалціў, рабаваў, паліў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 43). Грыдніца [ст.-руск. гридница - вялікі пакой для збору дружыны; ст.-бел. гридня, грыдня} ж. Вялікая зала ў княжацкім пакоі, дзе збіралася дружына, ішлі шарады, прымалі гасцей...другіраз пажару грыдніцы апаліў мне твар і пакінуў на ім сляды (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 334). [Гайна:] - Ён [Дамарат] не дае мне праходу, а зараз ледзь не зацягнуў у грыдніцу. Сказаў, што прышле да бацькі сватоў у Гародню (там жа, 372). Успомніўся Брачыславаў суд у грыдніцы, калі перад братчынай збіраліся на пасад старая чадзь, дваране і людзі меншыя — гараджане, запрошаныя да князя (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 140). Без лішняй цырымоніі (што яму, каго апякае сам галіцка-валынскі ўладар, да князька-суседа, якога трымаюць навагародскія мячы!) вырваў руку і завалюхаў прэч з грыдніцы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 47). Грыўна і грыўня [ст.-бел. гривна, гривня, грывна - 1. Металічнае ўпрыгожанне, якое насілі на шыі. 2. Адзінка вагі пераважна каштоўных металаў. 3. Грашовая адзінка] ж. 1. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі: злітак серабра (або золата) вагой каля фунта. // Залатая або сярэбраная манета. Тыя [варагі] захацелі па дзве грыўні з кожнага смаленскага і кіеўскага двара, князь пагадзіўся — варагі кінуліся ў бойку як ашалелыя, зламалі Яраполкаву дружыну (К. Тарасаў. Тры княгіні Рагнеды - ТЖ, 36). Так, яны ляжалі mym - сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны - кожная вагой каля 186 грамаў, двуручныя амфары-карчагі, якія былі і мерай ахвярапрынашэнняў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 293)...бацька Дубіны сватаў Каліну, уякой чатыры каровы і 6 грыўнаў срэбрам (там жа, 22). [Алекса:] - А калі гэтую... дзеўку [заб'е] то вунь колькі золата зяго возьмуць - ажно 10 грыўнаў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 14). Ён [Браціла] уцёк са скамарохамі, вадзіў мядзведзя, іграў на гудку, мілаваўся з бессаромнымі маладзіцамі, піў мёд, а потым разам з сябрукамі забіў багатага латгала з-за грыўняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 12). — Купцы гэтыя едуць зь Віцебску ў Візбу, вязуць 1000 камянёў жыта, якое куплялі ў Воршы па грыўні за камень, думаюць прадаць яго, накінуўшы па 10 шэлягаў на камень (В. Ластоўскі. Смэрд і ваявода - Тв., 31). / у параўн
Дадатковыя словы
грйвна, грйвня, грйднйца, грйдня, забе
1 👁