Пашахонскі граф - тупы, адсталы абывацель. Сябры ледзь прабіліся на волю са зорояй у руках, а потым - у гневе на хамства і недалікатнасць скароніка — абзывалі яго і пашахонскім графам і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома петарды (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 289). Графіня ж. Жонка графа. Пасля ад'езду графіні імператар адчувае сябе з яе мужам зусім нязмушана (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 100). Ен [Міндоўг] зноў глянуў на яе [Жывену] амаль умольна: — А ты станеш венецыянскай графіняй. Ператворышся ў дыямант, які быў простым алмазам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 257). Графства н. 1. У сярэдневяковых еўрапейскіх краінах - зямля, якая знаходзілася ва ўладаннях графа. [Жывена:] - Далі б табе [Міндоўгу] тут графства, альбо вось я прапанавала 6 застацца тут, са мной, з маім магутным мужам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 257). ..славяне — люцічы і шпрэвяне — былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 452). 2. Званне графа. Грош [ст.-бел. грошь, гроши] м. Даўнейшая медная манета (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля - паўкапеечная). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў (А. Карпюк. Белая дама - БД, 273). Бібо аднойчы выменяў за медны грош, дадзены яму Алексам, кавалак грубай тканіны (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 51). Так, відаць, дрэнныя твае справы, князь, калі залежыш ты вось ад такіх людцаў, якія за грош гатовы каго хочаш прадаць (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 177). Грош заробіш, два праробіш, Кроў, пот, слёзы век цякуць (Я. Купала. Аб мужыцкай долі - 36. тв., III, 98). 0 За тры грошы (можна купіць) - вельмі дрэнны. Такога мужа за тры грошы можна купіць. Мусібыць, на свеце адна пані Даміцэля згадзілася пайсці за яго замуж, бо куды ж дзецца з каўтуном? (Я. Колас. Хатка над балотцам - 36. тв. у 12 т., V, 271). Як драпянка за тры грошы - тое ж. Ну, такі каток харошы, Як драпянка за тры грошы! (Я. Колас. Савось-распуснік — 36. тв. у 12 т., III, 168). Хай харошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка). Грывенька ж. Памянш.-ласк. да грыўня. Праўда ён [Сымон] - ня так і бедны: Грошай мае рублёў тры Ды дзьве грывенькі з гары I траяк яшчэ той медны! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 101). Грыдзь (грыдзень) [ст.-руск. гридь, гридшгь, гринь — княжы воін] м. Член малодшай княжацкай дружыны ў Старажытнай Русі. Ужо казала чалядзінкам, што дужа падабаецца ёй прыгожы Усяслаў грыдзень (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 56). Ды Якава і Чухому неадступна
Дадатковыя словы
адезду, грйдшгь, грйдь, грйнь, грошй, зброяй, скарбніка
2 👁