Грамафон [ад гр. gramma - літара, запіс і phone - гук] м. Музычны апарат. Дуня заводзіла хрыпаваты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара (Я. Колас - ТСБМ, II, 77). / у параўн. [Пранцісь]: Собственно, пане дабрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна ў цябе прост, як грамафон, вось-цо-да, трубіць (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 219). Грамозны, прым. Пабудаваны ці складзены аб'ёмна і высока; вялізны. [Жывена] стаяла ў канцы купкі жрацоў каля ахвярнага кастрышча, сярод якога высіўся грамозны разьбяны конь з устаўленымі замест вачэй агатамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 69). Гран [лац.] м. Даўнейшая мера аптэкарскай вагі, роўная 0,062 г. Жывена зразумела: той гран парашку балігалову, якіяна дала Казінце, ужо дзейнічае (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 109). 0 Hi грана - зусім нічога (няма, не было, не знайсці і пад.) Увогуле ты маеш рацыю... Алеўжо — ні грана хітрасці, Эма! Гэта -умова. Загад. Раскажаш там праўду (У. Карпаў. Жак - ЭСФ, 268). Hi на гран ніколькі, зусім (не мець, не хваляваць і пад.). Маё нядаўняе мінулае, еерыш, ніколечкі мяне, ну ні на гран не хвалюе... (А. Масарэнка. Баргузінскае лета - ЭСФ, 270). Гранд [лац.] м. Асоба, якая мела спадчыннае званне вышэйшага дваранства ў Іспаніі. Па дарозе дзякуючы кватэр'еру гасцявалі ў грандаў, князёў, мадзярскіх баронаў (А. Карпюк. Белая дама - БД, 402). Н перан. Мы дукі, гранды, інжынеры Складаных чалавечых душ (Я. Купала. На тэму крытыкі і сама-крытыкі - 36. тв., IV, 308). Граф [ст.-бел. кграфгг, ням. Graf] м. У сярэдневяковай Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі - асоба, якая мела дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі. Граф Пірмонт быў апрануты ў кальчугу з доўгімі рукавамі, з капюшонам-хаўберкам, які ахоўваў галаву (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 46). Я не чыноўнік і не граф, не князь, Таксама я не турак і не грэк, I нават не паляк і не маскаль, A проста тутэйшы чалаеек! (Я. Купала. Тутэйшы - 36. тв., III, 215). [Міндоўг:] - Сярод вяльможаў, з якімі мяне тут знаёмілі ёсць малады граф з Венецыі Марка Франкеці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 256). Лёкай абвяшчае недзе пад тэрасай: «Віцэ-губернатар, іх яснавяльможнасць граф Ісленьеў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 80). Яшчэ ў ліпені 1858 года член Дзяржаўнага савета і міністр унутраных спраў граф Сяргей Ланской падаў гасудару запіску аб асноўных пачатках будучай рэформы (там жа, 112). - Спадзяюся быць графам, — адказаў я з плебейскай непачцівасцю да тытулаў (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 193). Ягайла і Вітаўт праз сваяка польскай каралевы графа Цылейскага дамовіліся з Сігізмундам Люксембургскім пра з'езд (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 295). 5а
Дадатковыя словы
абёмна, зезд, кватэреру
4 👁