Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Гоцкі, прым. Які мае адносіны да готаў - старажытнагерманскіх плямёнаў. Яны парушылі волю бацькі, Гедзіміна, і было зразумела, што пішуць, можа, нават у гэтую хвіліну, паслы ў Рыгу, у гоцкія гарады, да імператара і самога папы (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 558). Грабянечнік м. Майстар па вырабе грэбняў рознага прызначэння. [Андрэй:] - Ты ідзі глянь, яку Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 79). Граданачальнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі - начальнік, які кіраваў граданачальніцтвам (горадам з прылеглым да яго наваколлем, выдзеленым з губерні ў асобную адміністрацыйную адзінку) і меў правы губернатара. Мяне выклікалі ў сакрэтнае аддзяленне граданачальніка (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 147). Трэба скардзіцца граданачальніку (там жа, 195). Градытур м. Гарнітур: шчыльная шаўковая матэрыя. На ім боты з саф'яну, кунтуш з аксаміту I жупан з градытуру, прыгожа пашыты (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Грамада ж. Пазямельная абшчына ў Беларусі і на Украіне да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Н Сход членаў гэтай абшчыны. Якзбіралася грамада У нядзелю зранку; Як хавалі казачэньку ў зялёным байраку (Я. Купала. Тарасова ноч - 36. тв., V, 400). Грамадзянства н. зб. Грамадзяне. 3 дня на дзень газеты прыносілі ўсё цікавешиыя весткі пра настрой рабочых і грамадзянства (Ц. Гартны - ТСБМ, II, 76). Грамата [ст.-бел. грамота, грамута - 1. Пасланне, ліст, дагавор. 2. Афіцыяльны дакумент; і інш.] ж. Пісьмо, пасланне. Гедзімін часта клікаў да сябе пісараў, дыктаваў граматы і лісты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 368). Я патаемна папрасіў манахаў перапісаць мне тую грамату і часта чытаў яе ў сваім пакоі, спрабуючы разгадаць, колькі праўды ў тых словах (там жа, 421). Першае вядомае гісторыкам пісьмовае сведчанне, у якім адзначаецца роля Мінска ў Вялікім княстве Літоўскім, — гэта грамата вялікага князя літоўскага ад 1444 года («Полымя» - ТСБМ, II, 77). о Успіаўная грамата — грамата, уведзеная пасля рэформы 1861 г., якая вызначала ўзаемаадносіны памешчыкаў і вызваленых сялян. Пачалі падпісваць Устаўную грамату (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 43). Граматка ж. Памянш.-ласк. да грамата. [Летапісец] спісваеўсё ад слова і да слова з даўнейшых граматак пра долю Магілёва (М. Багдановіч - ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сафяну, цікавешйыя
3 👁
 ◀  / 658  ▶