Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Глумец [параўн. ст.-руск. глумити - забаўляць, весяліць] м. Вандроўны акцёр...нездарма бачыў ён [Агапій] у сваіх падарожжах страхотлівыя грымасы-маскі глумцоў — вандроўных акцёраў: але яны выказваюць праўду жыцця (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 46). [Каралева Марта] ладзіла то чытанні аб прыгодах Трышчана і Ізоты, то спевы салодкагалосыя, a то і глумцоў, вандроўных актораў, запрашала, не шкадуючы на тое грошай (там жа, 67). Як без скокаў і дудак, без глумцоў і валынак? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 460). / у параўн. Сінім, зялёным, жоўтым загарэліся слюдзяныя каляровыя вокны залы, кідаючы вясёлыя водоліскі на падлогу, нібыта рыхтавалася тут выступленне глумцоў, а не рыцарскі паядынак (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 559). Д Глумцы-акторьг. Бацька, Міндоўг, спрабаваў прайсці свой шлях, балансуючы, як глумцы-акторы, на вяроўцы, напятай высока над галовамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 295). Гняздар ж. Узятая з гнязда птушка. - Мы з ёю [пляменніцаю] розмыта выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар ці слетак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 213). Гон [ст.-бел. гонь — мера зямлі і адлегласці; ст.-руск. гоны] м., мн. гоні (гоны) 1. Адзінка вымярэння даўжыні і плошчы. Толькі ён гэта адыйшоўся з двое гоняў, ажно бачыць: выяжджае зь лесу нейкі малады чалавек на белым кані (В. Ластоўскі. Юга і грамавік - Тв., 19). Лазьня была за гоні ад вёскі (М. Гарэцкі. У лазьні - Р, 21). Моўчкі праехалі яны колькі гоняў (I. Навуменка - Ск., 32). Ідзе кустамі ўскрай рачулкі — Тут кладка ёсць праз гоны тры. Ен знае ўсе тут закавулкі (Я. Колас. Рыбакова хата- 36. тв. у 12 т., VIII, 191). 2. Зямельны ўчастак, поле, ніва. Белая Русь мая, чыстая ты мая. Родная ты мая. Белыя гоні бульбы. Белыя косы дзяўчат. Воблакаў белых над Бугам вечны парад (У. Скарынкін - Ск., 32). о Бабровы гоні і гоны бабровыя [ст.-бел. гонь бабровы (бабровая)] — участак, адведзены для бабровага промыслу. Бо ёй [Гайне] дадзеная прыгажосць, якую многія хацелі б захапіць гэтак жа, як хочацца ім захапіць паболей палёў, лясоў, бабровых гоняў ці сенажацяў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 440). - Колькі за яе [ікону] ніваў, сенажацяў і гонаў бабровых купіш? - схіліўся да вуха сябра Кужаль (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 604). Госць [ст.-бел. гость - 1. Госць, наведвальнік. 2. Купец, які гандляваў у розных гарадах і краінах; іншаземны купец; чужаземец. 3. Чалавек, які знайшоў прытулак у іншай краіне, іншым горадзе, у каго-н.] м. Купец...татары захапілі ладдзю з шаўковымі тканінамі, што плыла з Кіева, знік, захапіўшы выручку, гандлёвы госць Каўрон (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 91). 5а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

водбліскі, глумйтй
1 👁
 ◀  / 658  ▶