Гішпанка ж. Іспанка. [Кароль] (рэчытатывам): Гішпанкі, італьянкі Ўсміхаліся ка мне, Залётна парыжанкі Там вабілі мяне (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія - Тв., 60). Лёс паслаў яму [імператару] жанчын, што зноў рабілі яго ўсемагутным. Праўда, ён паслаў і гішпанку, у якой вартавыя знайшлі ў карсажы бутлік з атрутаю (У. Арлоў. Сны імператара-МКГ, 114). Гішпанскі, прым. Іспанскі. Тут ён [ксёндз] зрабіў параўнанне з тэатрам Шэкспіра і з гішпанскай драматургіяй (3. Бядуля. Салавей — Выбр., тв., 89). [Алена:] - Папа аб'явіць наш шлюб незаконным, скасуе яго... I тут жа падсуне каралю-католіку каралеўну гішпанскую ці французскую (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 154). - А я нават звера Какадрыла толькіў гішпанскай кніжцы глядзеў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 95). Гішпаны [польск.] мн. Іспанцы. Мы не гішпаны! Крый нас, божа, Крадзенае перакупляць (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 490-491). Глагалічны, прым. Які мае адносіны да глаголіцы. - Правільна, etd'fc трэцяя літара, што ў кірылічным алфавіце, што ў глагалічным (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 228). Глагол [ст.-бел. глаголь - 1. Слова. 2. Дзеяслоў] м. (кніжн.). Слова. На то ж пісьменны мы, Чытаем божыя глаголы! (Я. Купала. Каўказ — 36. тв., V, 489). Глаголіца ж. Адзін з двух старажытных тыпаў славянскай азбукі. Я сказаў... пра глаголіцу. - Heты першы (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 228). Глаголіцкі, прым. Тое, што глагалічны. У гэткія мамэнты баярын Бутрым або даставаў з паліцы дзедаўскай рукой на пэргамэнце глаголіцкімі літарамі пісаны псалтыр.., або ўцякаў з дому і ішоў на сьвятыя месцы, шукаючы сабе разьвязкі грахоў пры спаведніцы (В. Ластоўскі - Тв., 22). Гладкаязычны [параўн. ст.-бел. гладкоязычье - красамоўства], прым. Ліслівы...гладкаязычны Нар, прыцмокваючы і вохкаючы, прымаўскруткі з дзібай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 45). Глафей [ст.-руск. глаф'Ьи] м. Бялільшчык...як тоўстагалоўкі-мухі, поўзалі па рыштаваннях глафеі, муляры і каменячосы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 67). Глейт [ст.-бел. кглейть, глейть, кгвейть, клейть — 1. Ахоўная грамата, пропуск для свабоднага праезду па пэўнай тэрыторыі. 2. Ахова] м. Ахоўная грамата. Яшчэ не чытаючы, толькі зірнуўшы на пячатку, князь зразумеў, што трымае ў руках: глейт на бяспечны праезд Швідрыгайлы па ордэнскіх землях. Такія глейтыў даўнія нядобрыя часы сам атрымліваў ад вялікага магістра (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ
Дадатковыя словы
etdfc, абявіць, глаф'ьй, глафьи
1 👁