Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
які жыў на Крайняй Поўначы. II перан. Паўночны народ. Паўночныя народы, якіх звалі Гіпэрбарэйцамі, займаліся лавецтвам, скацежніцтвам іратайствам (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 93). Гіранічна, прысл. Іранічна. - Ага, ты [Ванда], відаць, не жадаеш гаварыць із «палітычным авантурыстым?... - гіранічна папытаўся ён [Ковель], і стрыманы гнеў чуўся ў ягоным голасе (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 54). Гіранічны, прым. Іранічны. Ад таго непамерна й выростае небясьпека недаверу й гіранічнага пастаўленьня да гонару (У Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 97). Гіронія ж. Іронія. Складкі вуснаў моцныя, але ня жорсткія, з адценьнем як-бы гіроніі (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 174). Гістэрычна, прысл. Істэрычна. - Ага, маўчыцё! - і гістэрычна, скрозь сьлёзы, засьмяялася (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 35). Гітара (калібер) ж. Від старадаўняга транспарту: спаконвечны маскоўскі экіпаж у выглядзе вузкіх дрогаў на стаячых рысорах (у ім маглі сядзець толькі двое, прычым, каб не згубіць раўнавагі, кожны з тых, хто ехаў, сядаў тварам на свой бок вуліцы, пярэдні трымаўся за пояс рамізніка). Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа, Вены і майстрамі дамарослымі, —гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы, вазкі, перакладныя (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 125). Гітлеравец м. Нямецкі фашыст. Браты беларусы!.. He выпусцім ні аднаго жывога гіпілераўца з нашай зямлі! (Я. Купала. Кліч беларускага народа - 36. тв., VII, 377). Гітлераўскі, прым. Які мае адносіны да гітлерызму. He далі нам шчасліва жыць фашысты, зграі гітлераўскіх гадаў (Я. Купала. Кліч да беларускага народа - 36. тв., VII, 375). Гітлерац м. (разм.). Тое, што гітлеравец. Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны (Я. Купала. Беларускім партызанам - 36. тв., IV, 382). Гітлерызм м. Фашысцкая дыктатура ў Германіі. Беларуская савецкая інтэлігенцыя,..доблесна змагаецца ў першых шарэнгах барацьбітоў супраць крывавага гітлерызму (Я. Купала. Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя - 36. тв., VII, 393). Гішпанец м. Іспанец...адзін малады, нявысокага росту, чарнявы й з чорнымі вясёлымі вачыма, больш падобны на гішпанца ці італьянца, а не на беларуса (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек - ХБ, 151). Прыклад паказалі няўдзячныя гішпанцы, якіх ён выратаваў ад жахаў інквізіцыі (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

няведаме
2 👁
 ◀  / 658  ▶