сініц, аўсянак. А купляюць іх ля Яблычных радоў (У Караткевіч. Зброя 43, 330). Гільдыя [польск. gildia, ад ням. Gilde - таварыства] ж. 1. Адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі (напрыклад, купец першай гільдыі; усяго купецкіх гільдый было толькі тры ў залежнасці ад велічыні капіталу, роду гандлю або прамысловасці). Трыццаць пяць гадоў таму назад ім [яўрэям] дазволілі часова пражываць у Маскве з той умовай, каб яны спыняліся там ад аднаго да трох месяцаў, у залежнасці ад таго, якой гільдыі гандляр (У Караткевіч. Зброя - 43, 330). 2. Аб'яднанне купцоў або рамеснікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў. 0 Першай гільдыі - 1. Найвышэйшай якасці, адметны (майстар, штукар і пад.). 2. Самы заўзяты, з надзвычайным праяўленнем якіх-н. якасцей (махляр, дармаед і пад.). - А чыя ж то скрыпка гэта? - зноў спытаўся гаспадар. - А яго! О, граць ён мэта: першай гільдыі штукар! (Я. Колас. Сымон-музыка - ЭСФ, 303). A то, што я цябе, абібока, трымаю на ўчастку, дык гэта правільна? Ты ж дармаед першай гільдыі (В. Супручук. Вышыня - ЭСФ, 303). Сорак пятай гільдыі купец (іран.) - пра чалавека з мізэрнымі заробкамі. - Ты што ж гэта, былы сорак пятай гільдыі купец, а потым стракб прыказная, лезеш куды не загадана? (У. Караткевіч. Зброя - 43, 320). Гільяціна і гільятына [ад уласн. імя] ж. Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанаму. Ты [капрал] занадта добра помніш, як кошыкі пад гільяцінай рабіліся слізкія ад крыві (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 176). Жалезны ложак, які нагадваў гільяціну, стол, два крэслы, яшчэ стол, увесь завалены кнігамі і паперамі (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 280). Іў божышча узвёўшы гільятыну, На край савецкі точаць [гітлеры і герынгі] шаблі і штыкі (Я. Купала. Старыя акопы - 36. тв., IV, 265). Гіменэй м. Пакой для жанчын. 3 гэтымі думкамі яна [Жывена] вярнулася ў гіменэй - пакой для жанчын, дзе зноў, не дачакаўшыся яе, спаў маленькі Святазар (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 189). Гімназыя ж. Гімназія. - От адвязу ўместаў гімназыю, дык тамза цябе возьмуцца!... (М. Цэлеш. Цётка Магда-ХБ, 175). Нарадзіўся [Юрка] ў 1905 годзе, яму было толькі год пятнаццаць, калі гімназыі і іншыя сярэднія школы былі зачыненыя (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч - ХБ, 213). Гімназыяльны, прым. Гімназічны. [Магда:] - Намне была гімназыяльная хворма: вось гэтая сіняя спаднічка й белая блузка (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 175). Гіпэрбарэйцы [гр. hyperboreios - які жыве за Барэем, на Крайняй Поўначы] мн. Згодна паданняў старажытных грэкаў - казачны народ
Дадатковыя словы
абяднанне
1 👁