бабскі прынос палатна ў царкву на адну гібу, быццам святая царква жабрачка, а сам ён кавалачнік нейкі (Д. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 110). Гідрыя [гр. hydria ад hydor - вада] ж. Пасудзіна з трыма ручкамі для нашэння вады, пашыраная ў Старажытнай Грэцыі. [Фурманкі].. везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з пшаніцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі змёдам, сушаныя фінікі і вінаград, сыры, загорнутыя ў тканае ваўласных Нікіфаравых майстэрнях палатно, і многае іншае (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 161). Гіерогліф м. Іерогліф. Цэлы аддзел бібліятэкі складаўся з кнігаў, пісаных глаголіцай, якая, як я тут пераканаўся, была шмат старэйшай, бадай на добрую паўтысячу год, славянскай граматыкай, знакі якой разьвіліся з славянскіх гіерогліфаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 102). Гіжлівы, прым. Рухавы, хуткі. Раптам з натоўпу выбег цёмнавалосы гіжлівы хлапчук, стаў побач з Лукерай (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 272). Гізаўра ж. Баявая сякера. Урукахяго [Загорскага] апынулася старая баявая сякіра - гізаўра (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 168). Круціў крыж, біў ім з замаху і ўколам, падстаўляў яго акурат пад занесенае для ўдару дрэўка гізаўры, і дрэўца ламалася, як саломінка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 59). Ён узняўу паветра баявую сякеру - гізаўру (там жа, 311). Гізунты [яўр.] мн. Здароўе. б Даставаць гізунты - здзеквацца з каго-н., збіваць каго-н. А што, калі раз'юшаны немец не спыніцца на Драніцы з Брава-Жыватоўскім ды пачне перабіраць плёткай астатніх, дастаючы з кожнага гізунты? (I. Чыгрынаў. Апраўданне крыві - ЭСФ, 113). Цягнуць (выцягнуць) гізунты з каго - мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі. Ого, занадта добра ты пра гэтага шыбеніка думаеш! He адстане ён, гізунты выцягне. 1 з цябе, і з мяне. Пабачыш вось (Б. Сачанка. Забытыя селішчы - ЭСФ, 404). Гілеўшчык м. Бунтаўшчык, мяцежнік. Можа, калі ён [Міндоўг] дазнаецца пра тое, не стане караць гілеўшчыкаў, і капішча Ашвінаў не кране (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 49). Гіль1 м. Тое, што гілеўшчык. [Ваявода Гаштольд:] - Задуша гіляў, як гадзюк, у нас жа зороя самая новая - гакоўніцы, а ў іх толькі дзіды ды мячы! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 444). Гіль2 м. Птушка снягір. [Сват:] -Хаця ты і Гіль, ды не той, і не след табе бярозавыя пупышкі грызці! (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 566). - А на благавешчанне, самі ведаеце, птушак адпускаюць: гілёў
Дадатковыя словы
зброя, разюшаны
2 👁