Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
На Украіне ў другой палове XVI - першай палове XVII ст. - камандуючы рэестравымі казакамі, што знаходзіліся на дзяржаўнай службе. Ажывуць гетманы ў залатых жупанах, Прабудзіцца доля (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 447). 3. У Чэхіі ў XV ст. - камандуючы войскамі табарытаў. 4. У Малдове ў XVII ст. - камандуючы войскамі. Гетманка [укр.] ж. Жонка гетмана. / у параўн. [Ярэма:] - Адзену цябе, абую, Пасаджу, як паву, — На пасадзе, як гетманку, Буду любавацца... (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 426). Гетманскі, прым. Які мае адносіны да гетмана, належыць яму. Пераможа ён татараў — забярэ сабе гетманскі буздыган, і хто асмеліцца пайсці супраць князя Глінскага? (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 66). Гетманства [укр.] н. Час панавання гетманаў. Ад казацтва, ад гетманства Курганы-магілы — Больш нічога не пабачыш, 1 іх разрываюць (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 407). Гетманша ж. Тое, што гетманка. Хай Гедзімінаўна да канца дзён сваіх верыць, што князь ніколі не палезе пад спадніцу якой-небудзь падчашай ці пані гетманшы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 323). Гетманшчына [укр.] ж. 1. Назва ў гістарычнай літаратуры рэжыму «гетмана Украіны» П. П. Скарападскага ў красавіку-снежні 1918 г.; форма дзяржаўнага кіравання на чале з гетманам, перыяд такога кіравання. [Кабзар:] - Была калісь гепгманшчына, больш не ўбачаць вочы (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 400). [Пятрук]: Тут старшы [маскаль] як выхваціць сваю шаблю... Эт! чы то така, як была па-дзедаўскаму расказу за слаўнай памяці гетманшчыны? (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 141). 2. Паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з Кіевам) у складзе Расіі ў 1667-1764 гг. Геты мн. Паўночна-ўсходнія фракійскія плямёны, роднасныя дакам (у 60-х гадах I ст. н. э. геты аб'ядналіся з дакамі ў моцны ваеннаплемянны саюз, які пазней быў заваяваны Рымам). Можна сказаць, што бальшыня грэцкіх мітаў цесна зьвязаная з нашымі прашчурамі Гетамі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 90). Гешэфт [ням. Geschäft] (разм.). Спекуляцыйная, выгадная здзелка. Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты, Хурсу добра шанцавала. Ен удала вёў гандаль свіннямі, меў вялікія барышы (I. Кудраўцаў — ТСБМ, II, 48). Гіба ж. Старажытная мера палатна, на ўсю даўжыню хаты, ад мернага цвіка да цвіка: колькі разоў загіналі — столькі гібаў (гэта мера была недакладная і залежала ад таго, якая хата, але прыкладна раўнялася тром метрам). Кроер зацяўся. Са злоснай гарэзлівасці павялічыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядналіся
2 👁
 ◀  / 658  ▶