дваранскіх і княжацкіх тытулаў. Здаецца, гэты юны герцаг - апошні сын герцага з Навагрудка? - запытаў Фільній ва Усяслава (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 9). - Выбар для цябе, герцаг, невялікі: альбо немінучая пагібель, альбо быць пакорлівым васалам Батыя! (там жа). Дзікая іх [татараў] сіла ламала ўсё на сваім шляху, падбіраючыся да Еўропы, трывожыліся каралі і герцагі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 511). [Князь] пачаў распавядаць пра нядаўні паход разам з бацькам на Апаву, дзе атрымаў перамогу над войскам чэшскага караля Пшэмыслава II Атакара, жанатага з пляменніцай герцага брандэнбургскага (там жа, 81). 2. У старажытных германцаў - выбарны правадыр племені. Герцагства н. 1. Уладанні герцага; дзяржава або вобласць на чале з герцагам. Той [чэшскі кароль] таксама аспрэчваў правы на аўстрыйскае герцагства, аднак на гэты раз адступіўся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 81). 2. Тытул герцага. Гестапа [ням. Gestapo - скарачэнне ад Geheime Staatspolizei} н. нескл. Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі, якая вылучалася крывавымі метадамі расправы са сваімі ахвярамі. Там, у гестапа, гаспадаром усяго быў кат ды яго памочнікі - пісталет і шыбеніца (П. Кавалёў -ТСБМ, II, 47). Гестапаўскі, прым. Які мае адносіны да гестапа. Емістыя скляпенні.. камяніцы былі прыстасаваны немцамі пад гестапаўскую турму (М. Лынькоў — ТСБМ, V, 532). Гетман [ст.-бел. гетмань, гетьмань, гэтмань, гэтьмань; польск. hetman ад ням. Häuptmann — начальнік] м. 1. Камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Польшчы ў XVI-XVIII стст. ..справу ратунку браліў свае рукі нашыя сумленныя гетманы і ваяводы (А. Карпюк. Белая дама - БД, 432). Яны і нагаварылі каралю, што гетман Тарноўскі хоча праз шлюб той уцерціся ў давер да аднаго з самых моцных родаў Княства і ўплываць на яго справы (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 276)...гетман наш, Ян Жыжка, які безвач бачыў лепей, чым трое відушчых, махнуў рукой, і пакаціліся долу вазы цяжкія, каменнем наладаваныя (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага МКГ, 164). I я магу яшчэ деа ці ўсе чатыры дні мець свабоду і недакучаць багам дурацкімі пытаннямі накшталт таго, ці зажыве прышч на плячы княгіні Еўны і каго народзіць ад княжыча Яўнута служанка гетмана (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна —АД, 332). Гетман Канстанцінаеіч Астрожскі быў героем балю (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 127). -..замаёй спіною стаяць трох коннікаў. 1 галоўны з іх пан-гетман Агінскі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв
Дадатковыя словы
стст...справу
2 👁