Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Фундуклей:] - У ліку асоб, на якіх па атрыманаму мной прадпісанню ад п. кіеўскага ваеннага, падольскага і валынскага генерал-губернапіара звернута была ўвага, указан быў мастак С.-Пецярбургскай акадэміі Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера - 36. тв., VII, 291-292). - Ад'ютант для асобых даручэнняў пры пецярбургскім ваенным генерал-губернатары (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 175). Гер [ням.] м. Гаспадзін. [Лозка] Кавала заслоны на вокны самому геру Розенфельду, нашаму пану (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 569). Герб [ст.-бел. героь, гэроь - 1. Герб, сімвалічны знак. 2. Род, які карыстаецца адным гербам] м. Сімвалічны знак аднаго роду. - Усё ж ён [Корсак] з тых ня-многіх, хто адзначаны гербам, на манер нямногіх рыцараў. Ягоны герб называецца «Астоя», і я, разам з іншымі толькі засвойваю хітрыя правілы геральдыкі, па якіх.. герб можа расказаць пра ўвесь твой род: у першым полі ставіцца герб бацькоўскага роду, у другім - мацярынскага, у трэцім -роду бабулі па бацьку, у чацвёртым бабулі па маці, і etc cetera (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 320). Германцы мн. 1. Немцы. I, здавалася, згаслаў небе сонца, Англічане, германцы Ды японцы (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы - 36. тв., IV, 331). 2. Старажытныя плямёны індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе. Герольд м. Вяшчальнік пры двары караля або феадальнага правіцеля, распарадчык на рыцарскіх турнірах у сярэдневяковай Заходняй Еўропе...на гнядым танканогім жарабку капыціў пыльныя дарогі Еўропы юны герольд у чырвоным плашчы, са срэбным рогам у руках (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 158-159). Сіверт, апрануўшы чорны дарожны плашч з капюшонам, ехаў за Якавам і за герольдам на муле (там жа, 159). Прыём гасцей пачынаецца, герольд аб'яўляе кожную (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 323). Ён сказаў гэта голасам герольда (там жа, 331)...я цвёрда ведаў, што чаравала яна [Прадслава] толькі тых, ад каго залежаў лёс яе любага Траняты, прыдворнага герольда (там жа, 332). Праз некалькі хвілін герольды скакалі да Ягайлы і Вітаўта (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 376). Дай божа дажыць да лета, выканаць тое, што вырашылі: рыцараў наняць, падрыхтаваць свае палкі, герольдаў з дарункамі паслаць па розных дварах, зороі накаваць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 235). Герцаг [ст.-рус. герцик-ь] м. 1. У краінах Заходняй Еўропы ў перыяд ранняга сярэднявечча - племянны князь. // У перыяд феадальнай раздробленасці - буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік, з ліквідацыяй феадальнай раздробленасці — асоба, якая мела адзін з самых высокіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляе, адютант, гербь, герцйк-ь, гэрбь, зброі
4 👁
 ◀  / 658  ▶