цыяліста! Гверыльера!» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 228). Гверылья (герылья) [ісп. guerrilla guerra - вайна] ж. Партызанская вайна ў Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі (найбольш вядома ў час Іспанскай рэвалюцыі 1808-1814 гг., аб'яднаўшая барацьбу супраць французскай акупацыі з барацьбой супраць феадалізму). II перан. Барацьба супраць царызму ў дарэвалюцыйнай Расіі. [Пан Юрый:] - Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку - Мікалай, што адна гверылья скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончацца толькі драганадамі шалёных псоў і горам для няшчаснага краю (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 219). Гвязда і гвезда [польск.] ж. Зорка. Хлопцы яшчэ за тыдзень да каляд пачынаюць рабіць гвязды (Я. Колас. Куцця - 36. тв. у 12 т., IV, 250). ..шостая [сіла] - Грамавіца, і яе сімвалы - гвязда Венера і пташка зязюля; сёмая -Лада, Ладон, і яго сімвал - гвязда Сатурн (В. Ластоўскі. Лабірынты - Выбр. тв., 50). Вялікую Мядзведзіцу называюць Старажамі, Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс — Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай дарогі называюць Праллямі, або Жалезны Абруч; у галаве Млечнай дарогі знаюць Касьбітоў, а саму Млечную Дарогу называюць Вайсковым Станам (там жа, 51). / у параўн. Судоў нарабілі, начальстваў ці мала: Пасрэднік і воласць, сынод і санаты, Прысуцтва і вокруг, управы, палаты. А найболый міравых, участковых і з'ездаў, што ў полі камення, што гвездаў! (Ф. Багушэвіч. Як праўды шукаюць - Тв., 22). Гебітскамісарыят [ням. Cebiet - тэрыторыя, раён, вобласць, зона і камісарыят] м. Абласны камісарыят. Але трэба было сьпяшацца ў Н„ каб пашпарты новыя нашым хлапцом у гебітскамісарыяце павырабляць (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 48). Гебрай м. Яўрэй. Пан бог з Майсеем гэта зналі I чым Егіпту дапяклі, Калі гебраяў вызвалялі Яны з нявольніцкай зямлі? (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 80). Гемілахіт м. Камандзір воінаў...хлопец углядаецца ў стругі, але ніхто не чуе яго, і ён кіруе да высокай вежы, дзе гарыць агеньчык, пасля караскаецца па прыступках і заходзіць да гемілахіта — камандзіра атрада воінаў, якія дзяжураць тут удзень і ўначы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 208). Генерал-губернатар м. Начальнік буйной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, што складалася з адной або некалькіх губерняў, які быў надзелены вышэйшай ваеннай і адміністрацыйнай уладай. Генерал-губернатар двойчы клаў пад сукно мае прашэнні аб выдачы замежнага пашпарта (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка - МКГ, 212). 5 Зак
Дадатковыя словы
абяднаўшая, зездаў, няведаме
2 👁