Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Гарэх м. Арэх. Зьбіралі ягады й гарэхі, дралі лыкі (М. Цэлеш. На межах - ХБ, 46). Гаспадзін [руск.] м. (іран.). Пан, уладар, валадар. Вось шляхціц, марны шэршань, Тоіі выскачак адзін, Душу заціркай муча, - Ужо ён гаспадзін! (Я. Купала. I як тут не смяяцца... - 36. тв., I, 29). Гаспода [ст.-бел. господа - 1. Дом, гаспадарка. 2. Заезджы двор, карчма. 3. Пакой, памяшканне] ж. Дом, жыллё гаспадара. Няхай жа пан Свябода нам маршрут назначыць У самы блізкі порт — ва ўласную гасподу, А там, як падмацуемся, і вернем згоду (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв_, 388). Міхал злез з воза, кінуў вокам, У двор шыбуе мерным крокам, Ідзе, гасподу разглядае (Я. Колас ТСБМ, II, 38). Помню добра, як цяпер, Веснавы дзянёк вясёлы; Нават помню, што ў чацвер У гасподу да Адама Зайшлі два гаспадары, Багацеі гэтаксама, Як і той Адам стары (Я. Колас. Батрак - ТС, 42). У суседзкай гасподзе ня стала чалавека, яго арыштавалі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 77). / у параўн. У Сымонкі баль ды годзе, Енусеўся на калодзе, Ёнулесе бы ў гасподзе. А Настольнік - пласт імшысты (Я. Колас. Сымон-музыка - ТС, 42). Гасудар м. Галава манархічнай дзяржавы; цар, імператар. Давалі наказы блізкім - захоўваць вернасць гасудару, выхаваць у такім духу дзяцей... (У. Арлоў. Рандэву на манеўрах - МКГ, 252). На нашых тутэйшых, славянскіх землях ты — гасудар! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 228). Гасударыня ж. Жонка гасудара. Што здарылася з гасударыняй маёй? (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК). Гаўбіца [ням. haubitze] ж. Гармата для навеснай стральбы са ствалом сярэдняй паміж пушкай і марцірай даўжыні. А часляціць, як шумны снарад, пушчаны на артылерыйскім палігоне з шыракаротай гаўбіцы (М. Паслядовіч - ТСБМ, II, 40). Гаўляйтар [ням. Gauleiter] м. Вярхоўны правіцель вобласці, акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сярод гэтых «людзей, якія пройдуць паўсюль», было 47 генералаў, шмат вышэйшых чыноў адміністрацыі, нават гаўляйтар Беларусі (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 70). Гачак [польск.] м. Кручок. А больш за ўсё рыба тыркала добра, толькі на гачак не чаплялася (М. Цэлеш. Шчупак - ХБ, 164). Гвардзеец м. Ваенны, які служыць у гвардыі. Шчаслівы спадкаемца, не спадзеючыся на лепшае ў той касталомцы, куды меў трапіць, загуляўзусёй самаадданасцю гвардзейца і пацягнуў з сабою Іллю (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 288). Гверыльера (герыльяс) [ісп. guerrillas] ж. Удзельнік гверыльі. П (лаянк.) I тут край Браніборскага і Кроера выбухнуў выгукамі: «Са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶