Пасудзіна такой ёмістасці. Вохаў селянін і з гарцам ішоў у пуставаты свіран, каб даць Борухуўлік даўгоў мерку збожжа (3. Бядуля. Год за годам - 36. тв. у 4 т., I,237). 1 ў мяшок, пасля палкіх Надзіных слоў, сыпалі бабы вясковыя гарцамі жыта, ячмень, бульбу (П. Галавач - Ск., 55). 3. Плата за памол у млыне. I толькі калі Міхал ужо адсыпаў Паківачу належныя гарцы, а дзеці адышлі да воза, млынар ціха спытаўу Кагута: «Бачыў?» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 128). 4. Плата настаўніку за навучанне. Пад вечар таго самага дня стараста сабраў гарцы і прывёз Лабановічу (Я. Колас - Ск., 55). Гарцавы, прым. Велічынёй (аб'ёмам) з гарнец. Наставіў кішэню, і ён мне насыпаў..гарцавую «жменьку» наганных папгрончыкаў (Я. Брыль Ск, 56). о Гарцавы збор - збожжа, сабранае як плата за памол. Максім, паколькі якраз цяпер прыйшла прамкамбінатаўская трохтонка, адправіўся з гарцавым зборам на станцыю (Я. Брыль - Ск., 56). 0 Гарцам мерыць - пра вялікую колькасць чаго-н. [Куторга]: Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тагды квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 133). Гарцук м. Міфалагічная істота ў язычнікаў. Ашвіны, Пярун, Вялес і Мокаш, Лада і Жыжаль, гарцукі іДзедка, Лазнік — колькі іх там [у язычнікаў]? А ў жамойтаў іншыя, а ў яцвягаў - таксама ceae (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 304). Здавалася, гэта шэпчуць сцены па чырвонай плінфе скакалі цені смалякоў, кожны крок, здавалася, абуджаў гарцукоў, што на ноч залеглі ў спячку (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 394). I дапамагаюць яму [цару] служкі гарцукі. Возяць на сабе грамавыя жорны і наганяюць на зямлю вятрыскі, завеі, мяцеліцы, прыпяваючы: «Чаму ж нам не гарцаваць, калі будзе шанцаваць» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 152). Гаршкалеп м. Ганчар. Юнака клікалі Заяц, ён, як і Жывена, быў язычнікам, лепшым гаршкалепам у селішчы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 114). Ота, які дзяжурыў у тую ноч, падкідваў галлё ў вогнішча, да яго ззаду падпоўз малады гаршкалеп (там жа, 116). Гарыбальдзіец м. Прадстаўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнага крыла нацыянальна-вызваленчага руху за аб'яднанне Італіі «знізу», якое ўзначальваў Гарыбальдзі.»Віктара я разарваць гатоў, — сказаў Кастусь. - Ты ведаеш, як ён «лекаваўся» ў Італіі? Далучыўся да гарыбальдзійцаў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 379). Гарэтык м. Тое, што ерэтык. // перан. [Сцяпан]: Павіншуй мяне з такой дачушкай і з гэтым, з гэтым гарэтыкам! (Я. Купала. Паўлінка 36. тв„ VI
Дадатковыя словы
абяднанне, абёмам
4 👁