для парабка Крушынскага - Рыгора (там жа, 241). Ваўкавата глядзелі вочы з-пад калматых брывоў, доўгія вусы звісалі на зялёны паляўнічы гарнітур (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1,90). Чыстага і прычасанага паніча апраналі ў вузкія штаны (псеўданароднаму гарнітуру далі адстаўку ў канцы першага ж тыдня) і вольную белую сарочку з адкрытым карункавым каўняром (там жа, 61). Наперадзе крочыў невысокі худы мужчына ў дужа акуратным чорным гарнітуры і белай сарочцы з чорным галыйтукам (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 93). [Шаманскі] сёння выглядаў незвычайна маладым. Можа, яго маладзіў новы сіняга бастону гарнітур, белы каўнер сарочкі з бардовым гальштукам, нізка выстражаныя скроні (I. Дуброўскі ТСБМ, II, 33). / перад ім [Раманам] ужо стаяў, усміхаючыся, нехта іншы ў гарнітуры (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 46). Хлопец стаў, цясьней пад паху Скрыпку-друга прытуліў I гарнітар апраўляе, Шапку гне крыху на бок (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 193). Гарнітурчык м. Памянш. да гарнітур. Маці сама шыла мне гарнітурчыкі (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 252). Гародня ж. Агароджа, абарончае ўмацаванне...вось дабеглі, прыставілі драбіны, палезлі, паказаліся над гароднямі рагатыя шлемы ворагаў, шышакі наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 29). Гарсэт м. Жаночая безрукаўка, якую апраналі паверх святочнага ўбору. - Прыбярыся чэсна у нядзельну шату, Гарсэт уздзень красны, спадніцу багату Дый на замак княжын з Данілам ідзі! (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 220). Гарсэцік [польск.] м. Памянш.-ласк. да гарсэт. Вы болюбіце на браце He душу, а скуру, Дый лупіце па закону: Дочцы на мундурык. На пасаг байстручаняці, Жонцы на гарсэцік, Для сябе ж- аб чым не знаюць Hi жонка, ні дзеці! (Я. Купала. Каўказ - 36. тв., V, 491). Падбярыце, дзеўкі, хор I да пана сыпцеў двор! У святочных намітках, У суконных новых світках, У гарсэціках, каралях Трэба быць на панскіх гралях (3. Бядуля. Адплата пану - 36. тв у 5 т., I, 186). Гарфа [ст.-бел. гарфа, арфа] ж. Арфа. [Багіня:] -..каб на старасьць жыць у багацтве, піць віно з залатых кружак на ложах з слановай косьці, за сярэбранымі сталамі, сярод панадных дзяўчат, пры тонах гарфы... (В. Ластоўскі. Прывід- Тв., 12). Гарц м. 1. Тое, што гарнец. Але на гэта трэба неменш гарца гарэлкі (Я. Колас — Ск., 55). — За такое прадстаўленне два гарцы самагону абяцаўся даць (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 4 т., IV). Жыццё ў гаспадарцы - Гняце во патрэба, - He кінуў і гарца На лусціну хлеба (Я. Купала. Нядзеля - 36. тв., V
5 👁