Гарадзішча [ст.-бел. городшце, городшцо, городыіцо - 1. Умацаванае пасяленне, гарадок. 2. Гарадзішча (з рэшткамі горада, крэпасці)] м. Старажытнае ўмацаванае паселішча або горад. Потым успыхвала гарадзішча, і наезд знікаў у лясах пад выццё завірухі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 184). Гараднічы [ст.-бел. городничіш, городннчый - камендант замка, начальнік земскага суда] м. Начальнік горада ў Расіі да сярэдзіны XIX ст. Гараднічы выклікае гэтага аршанскага пісара (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 236). Такі самы гараднічы, як і ягоны патрон (У Караткевіч. Зброя - 43, 287). Гарбата ж., адрадз. Чай. У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата (Ц. Гартны - ТСБМ, II, 29). «А якая падзяка? Ну, прыстаў можа падаць руку і заклікаць на шклянку гарбаты» (Я. Колас. Соцкі падвёў - 36. тв. у 12 т., IV, 32). [Уласюк:] - Я хутка прыстараюся чаю, ці гарбаты. Як лепей назваць па-беларуску: чаіі ці гарбата? — Як ні назавеш, -усё будзе добра, абы смачна, — адказаў жартам Лабановіч (Я. Колас. На ростанях - ТС, 41). Гардыня [ст.-бел. гордыня - 1. Гордасць, пагарда. 2. Тое, чым ганарацца] ж. Гордасць. А пасля, што з гора горкага Стала зваціся Гарыславаю, А гардыняй недаступнаю Кругом — вокала праславілась (Я. Купала. Гарыслава- 36. тв., V, 135-136). Гарнец [ст.-бел. кгарнець, гарнеть, гарнець - 1. Пасудзіна для прыгатавання страў або захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў. 2. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 л. 3. Пасудзіна ёмістасцю ў адзін гарнец; польск. garniec] м. Старадаўняя мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 л. Пайшоў да двара хлеба прасіць, у дварэ далі яму гарнец жыта на тыдзень; або гэта не досыць для мужыка? (Э. Ажэшка. 3 гадоў голаду - Зан., 504). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў,.. гарнец піва - 6 грошаў (А. Карпюк. Белая дама - БД, 273). Старая коратка разважыла і выказала ўмовы: каб сена прывезлі, і мукі прывезлі, і мяса, і па гарнцу канапель (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 205). Жыцень жа вечна хітрыў - са смердамі, што прагна падлічвалі копы жыта, гурбы рэпы і бручкі, гарнцы гароху і бобу, з жанкамі, што рыхтавалі да зімы верацёнцы і кросны, з дзеткамі, што цягнулі кашы з грыбамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 335). Гарнітур і гарнітар [фр. garniture] м. Касцюм. Пасля ткачыхі ў нас працаваў вандроўны кравец. Мне і бацьку ён пашыў гарнітуры з гэтага ж сукна (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 300). Мой гарнітур даўно парваўся (там жа, 313). Мотка шыў для рабочага шлюбны гарнітур — фрэнч і «філігэй» (галіфэ) (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 4 т., IV, 47). Кравец Мотка пашыў шлюбны гарніпіур
Дадатковыя словы
городнйчіш
4 👁