Галяндзерскі [ст.-бел. голендерскии, голяндерскии\, прым. Галандскі. На стале былі не толькі свае мясцовыя стравы.., але і галяндзерскія селядцы, і гарчыца, і каша з дарагога рысу (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 118). Ганец м. Пасыльны, які адпраўляецца з даручэннем; кур'ер. Адразу ж ганцы, таямнічыя перамовы: парві з немцамі, паварагавалі — замірыліся, бярыўсё бацькоўскае, княствуй (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 197). Па вёсцы раз'язджалі конныя панскія ганцы, ляскалі бізунамі і лаяліся брыдкімі словамі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 83). [Баярыня] прыслала Апфія з ганцом нядобрыя звесткі: нядаўна яна скінула дзіця, а так спадзявалася на сына! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 91). Кожны дзень прыязджалі тады ў Трокі ганцы ад Давыда (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 337). Ганец рашучым жэстам рукі адгарадзіў ад Алены княгіню Рапалоўскую, якая памкнулася пайсці побач (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 35). Раніцай наступнага дня ў Загоршчыну прыскакаў з Кроераўшчыны ганец, мужык год пад сорак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 250). Ганзейскі, прым. Які мае адносіны да ганзы - гандлёвага саюзу паўночных і цэнтральнанямецкіх гарадоў у XIII-XVII стст. на чале з Любекам. Нікога не абмінуць увагай галоўны віж і ваяводы, патаемна правераць і родзічаў: ці не ездзіць хто часцяком у ганзейскія гарады (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 545). Ганок мн. Памянш. да гоні. У мяне дык жыта яшчэ не пасеена. Там, на Доўгіх, ганок са два пад бульбаю было, дык учора толькі выбралі (К. Крапіва - Ск., 32). Гаплічнік [ст.-бел. гапличникь] м. Майстар па вырабе гаплікоў. Ухатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ — дымары, плавільшчыкі жалеза. 1 гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. I кансвісары — адліўшчыкі царкоўных званоў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 16). Гарадавы м. Ніжэйшы чын у гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Н Асоба, якая мела такі чын...надышла паліцыя і ўсіх траіх гарадавыя пацягнулі ў вучастак (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай — Тв., 41). Абняліся шчыра, як браты, радасна паляпвалі адзін аднаго па плячах, аж скасавурыўся на іх гарадавы (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 102). Пакрыўджаны [Смашыньскі] стаў клікаць гарадавога, які ўсіх чатырох пасадзіў на рамізніка і даставіў у паліцэйскіўчастак (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага - Тв., 151). Гарадзенскі, прым. Які адносіцца да Гарадзеня. Занылі песні, зачахла вясёласць, трубяць трубы гарадзенскія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V
Дадатковыя словы
гаплйчнйкь, голендерскйй, голяндерскйй, курер, разязджалі
3 👁