Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
uimo стаялі ў гавані Юліяна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 226). Галера [ст.-бел. кгалера, галера', іт. galera] ж. Старадаўняе вёславае ваеннае судна, на якім у Заходняй Еўропе веслярамі былі нявольнікі, часта катаржнікі. «Ты, Кастусь, можа, не чыпіаў, там адна душа вымушана вечна лётаць». «Якую маеш на увазе?» — спытаў паэт. «Душу дзяўчынкі. Што ўбачыла наДняпры залатую галеру царыцы іўсміхнулася ёй. 7 вось мучыцца, пакуль не раскапаюць вялікі склеп». Шаўчэнка глядзеў на яго насцярожана. «На гэтай галеры ехаў моў дзед» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 180-181). Галіца [ст.-руск. галица\ ж. Галка (птушка)...а галіцы гоман заводзілі свой (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 239). О Баяне, часінаў старых салавейча!.. Песню спяяў бы тады для Ігара, унука таго: «Не сокалаў бура занесла праз поле шырокае, Галіцаў стады каціліся кДону вялікаму...» (там жа, 236). Галіцка-валынскі, прым. Які мае адносіны да Галіцка-Валынскага княства. Аднак жа тым часам разбітыя Міндоўгам князі разам з галіцка-валынскімі князямі сабралі сілы, каб пайсці на яго вайной (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 52)...самы малодшы, які супраць бацькавай волі рваўся загартавацца ў сённяшняй бітве, пакінуў гэты свет тут, на галіцка-валынскай зямлі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 8). Галіцкі, прым. Які мае адносіны да Галіцыі. Агонь яго ведае, што татары надумаюць і што галіцкія князі праз іх утвораць... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 68). Галічанін [ст.-бел. галичанит] м. Жыхар Галіцыі. Якім жа шчаслівым бацькам пачуваў сябе малады дзяцюк Куп, вясёлы язычнік і вой княжацкай дружыны, што хадзіў з усімі новагародцамі на галічан ці чарнігаўцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 43). Была б тады Алена новагародскаю вялікай княгіняй, жыла б сярод блізкіх людзей, а не паміж недаверлівых, а часта і варожых да яе галічанаў (там жа, 91). А ваяваць давядзецца нямала, і бывае, што войска ў далёкім паходзе, а тут ломяцца то крыжакі, то галічане (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 499). Галічы, прым. Які адносіцца да галіцы...гоман галічы ўзбудзіўся (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 237). Галубец м. Прытупванне ў танцы. [Гапон] To ўпрысядкі выкідаець, Ажны стогнець пад ім пол, To галубца падбіваець, Ажны трасецца хахол (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 175). Галя [польск.] ж. Зала, вялікае памяшканне. Прайшоў разы два па галі, кінуў позіркам на ложак Кузьмы (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галйца, галйчанйт
2 👁
 ◀  / 658  ▶