Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Матэ за бязмежную вернасць хрысціянству атрымлівае навечна ад Ордэна дваццаць гакенаў зямлі і дзесяць сялянскіх сем'яў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 169). Гакоўніца і гакаўніца [ст.-бел. гаковница, гоковница] ж. Від цяжкай ручной агнястрэльнай зороі з доўгім ствалом і круком каля прыклада...крочылі за браму, дзе драмаў стражнік з алебардай і гакоўніцай (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 296). Гердзень стаяў за мной, я заўважыў, што ля правага боку ў яго, пад касматай шкурай рысі, вісіць гакоўніца, а наверсе, як звычайна, у похвах цяжка ляжыць меч (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 406). [Ваявода Гаштольд:] Задушым гіляў, як гадзюк, у нас жа зороя самая новая - гакоўніцы, аў іх толькі дзіды ды мячы! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 444). А пасля сваіх пахолкаў узяў ды з гакоўніцамі пана Богуша падсцярог (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 124). Да агульнай смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь сваякоў мушкета — гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт Л, 186). I тыя ліхія людзі не з воінаў, а з простыхразбойнікаў былі, бо не мелі гакаўніц, а мелі лукі са стрэламі атручанымі (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі -43, 200). Галава м. Мясцовы начальнік. Сорак год назад пачаў кар'еру з таго, што загадаў адхвастаць аднаго гарадскога галаву (У. Караткевіч. Зброя-ЧЗ, 288). Галаўнік1 [ст.-руск. головьникь; ст.-бел. головникь] м. Забойца. Галаўнік, пракляты сваёй сям'ёй і горадам, стаяў ён каля забаролаў Кукейноса і слухаў, як перагукваюцца воі, як звіняць іхнія мячы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 12). Галаўнік2 м. Плытагон, які стаяў у пачатку плыта пры вясле і кіраваў плытом. — Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! He спіў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае (Я. Колас. Плытнікі - ТС, 39). Галган [польск.] м. (лаянк.). Галадранец, нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: -Якты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам? (У Дубоўка - ТСБМ, II, 18). - Хапай, хапай яго, галгана! - закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша! (А. Якімовіч ТСБМ, II, 18). Галеон [фр. gallon, іт. gallon, ісп. galeon - павелічальныя формы ад лац. galea - від судна] м. Вялікі іспанскі або партугальскі парусны карабель; галіён. 3 гавані Феадосія, найоліжэйшай да гэтай брамы, пачалі страляць грэчаскім агнём два галеоны, да іх далучыліся драмоны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаковнйца, гоковнйца, головнйкь, головьнйкь, зброі, кареру, найбліжэйшай, семяў, сямёй
2 👁
 ◀  / 658  ▶