Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Газоўка ж. (разм.). Тое, што газніца. Бледная курыцца на сцяне газоўка (Я. Купала. Адвечная песня - 36. тв., VI, 26). У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы (А. Дудар - ТСБМ, II, 13). Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі (Я. Колас ТСБМ, II, \3).Яна ад страхуўсяумлела. «Мо ён?» — падумала яна. Бярэ газоўку і нясмела падходзіць бліжай да акна (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 170). Газэта ж. Газета. Газэту, добра, што выпісаў (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 131). Гаіла [ст.-руск. гайло - заспакаенне] н. Заспакаенне. Таму жаніўся ён не па сэрцы, a na розуме, і ніколі не шкадаваў пасля аб тым, бо адразу трапіў ў мужы імянітыя, паступова прыйшло гаіла на спакутаваную душу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 45). Гайдамак [укр.] м. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне ў XVIII ст. [Гайдамака:] - Я штось не ўцяміў, што ён [Кабзар] спяваў пра гайдамакаў (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 438). Гайдук [ст.-бел. гайдук, ст.-руск. гайдукь — 1. Лёгка ўзороены воін, звычайна наёмны. 2. Пехацінец, егер (венг.)] м. 1. Узороены воін. Занадта мала было ў Забярэзінскага гайдукоў, каб абараніцца (В. Чаропка. Храм без Бога - ХБ, 109). [Завіша:] - Няма падстаў баяцца змроку: са мною гайдукі, хлопцы - каго хочаш змятуць з дарогі (М. Віж. Лабірынт Л, 135). Н Жаўнер, панскі слуга. А за ёю [Бандароўнай] тры гайдукі 3 голымі шаблямі (Я. Купала. Бандароўна - 36. тв., V, 85). Гэта быў Макар, адзін з панскіх гайдукоў (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 35). За ім [Салаўём] удагонку пусціліся гайдукі (там жа, 105). А потым [спявалі песню] другую, як малады Ваўкалака пайшоў адбіваць ў гайдукоў бацькавых валоў і не вярнуўся ў дом (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 148). / у параўн. Крыху паводдаль пры паркане Стаіць вяндлярня, як гайдук Або манах які ў сутане, Сухі, высокі і без рук (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 27). 2. Венгерскі пехацінец. А Хлапцы-гайдукі. I хлапцы-гайдукі, што выходжваюць коні, скакуна перад ганак выводзяць (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве — Тв., 311). Гайдучы, прым. Які мае адносіны да гайдука. [Ваявода:] -Гэй, казача, ты, хаме,.. Браць мне торбу барсучу Iянчарку гайдучу (Я. Купала. Ваявода - 36. тв., Ill, 338). Гакен м. Нямецкая мера зямлі, 11,2 гектара. Яму хрыстбургскі комтур уручыў за гэта даравальную грамату, дзе было напісана, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гайд^кь, узброены, ўзброены
3 👁
 ◀  / 658  ▶