Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Вяшчальнік м. Toe, што вястун...ў другім канцы залы вяшчальнікі, якія за пачаткам суда выйдуць за муры і абвесцяць аб усім гораду (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 26). У слабадах вяшчальнікі ўжо былі, і цяпер іхні крык раздаваўся на ўскраінах (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 89). г Габай [яўр.] м. Стараста. Затое габай, гад і зладзюга, якусе габаі на свеце (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 3. тв. у 5 т., Ill, 309). Габінет і габінэт м. Кабінет. А вось на маленькім століку ў кутку — яго [Саламона] «бібліятэка» і «габінет» (3. Бядуля. Таварыш Мінкін Выбр. тв., 272). Калі ён [Раман] выйшаў з габінэту чалавека ў вайсковым, яму сказалі, каб падняўся на гару ды йшоў па калідоры да выхаду (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 48). Габінны, прым. Шчодры. Неспакойнымі для Новагародка, але і габіннымі выдаліся наступныя гады (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 47). Габіт [ст.-бел. габить, габить - 1. Аблічча, выгляд. 2. Манаская раса. 3. Сан манаха] м. Манаская раса. 0 Прыняць габіт чарнечы - пастрыгчыся ў манахі. Хутчэй бы ён ужо прыняў габіт чарнечы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 213). Гавэнда [польск.] ж. Размова. [Гэмбіцкі:] - А цяпер, панове, вядзеце далей вашу гавэнду, а я перашкаджаць вам не буду (Я. Колас. У пушчах Палесся - 36. тв. у 14 т., X, 64). Газ [ст.-руск. газь - казловая вырабленая скура, саф'ян] м. Казловая скура, вырабленая ў саф'ян. [Цесляры] да начы абчэсвалі драўлянае ўзвышша, пацеючы над кожнай дошкай, каб дзе за які сучок не зачапіўся тонкі газ княжавага альбо магістравага бота (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 59). Газніца ж. (разм.). Самаробная лямпа без шкла, газоўка. Чуць свеціццаўхаце газніца (Я. Купала. Асеннім вечарам - 36. тв., III, 228). Газніцу запалілі і паставілі на перавернуты салдацкі кацялок (Я. Брыль — ТСБМ, II, 13). Газнічка ж. Памянш.-ласк. да газніца; маленькая газніца. У штабной зямлянцы гарэла газнічка, зробленая з гільзы снарада (Г. Шчарбатаў-ТСБМ, II, 13). Газовачка ж. Памянш.-ласк. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок (А. Якімовіч — ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

габйть, сафян
3 👁
 ◀  / 658  ▶