неслі на каменных крэпасцях каралеўскі дазвол на ворап Маскоўскіх зямель (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 142)...князю, якога не падтрымліваюць вестуны і святары, не ўдасца валадарыць (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 551). Дачуўшы абразгроме і смерці бацькі, мурза Сялім аддаў смерці дрэннага вестуна, і вось ужо чацвёртыя суткі адыходзіў, кружляў, не ўвязваючыся ў бойку (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 264). Вятачы мн. Святары, якія служылі Ярылу - богу сонца, вясны, урадлівасці і кахання (паводле міфалогіі ўсходніх славян). Сьвятары, што служылі «Яраму», называліся вядунамі, ведачамі, вятачамі, вяцьвягамі, бо яны прарочылі будучае (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 91). Вятрак м. Ветраны млын. [Марыля]: Што адзін зробіш [Сымон] проціўсіх? He ідуць, мой сынок, рэчкіўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 318). Па адзін і па другі бок вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуўшы свае крылы (Я. Колас - ТСБМ, I, 604). Вятрыла [ст.-руск. в'ктрило- 1. Парус. 2. Вецер. 3. Перан} н. (паэт.). Тое, што ветразь. Ўлазе зялёнаярака Палошча белае вятрыла... (У. Хадыка - ТСБМ, I, 604). Вятрыска н. Вецер. Запалілася галлё, загуло пад лёгкім вятрыскам полымя (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 33). Вятшы [ст.-руск. в&тшии, влации, влацьшии, ві&чьшии - 1. Вялікі. 2. Вышэйшы, старэйшы. 3. Старшы, важнейшы. 4. Старэйшы па ўзросце. 5. Лепшы], прым.: о Вятшыя людзі - знатныя, багатыя баяры. Пакланіўся баярам: Мір вам, мужы княжыя, людзі вятшыя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 60). Здалёк здымалі шапкі і кланяліся вятшыя людзі і чадзь (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 210). Вяцічы мн. Усходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў склад рускай народнасці (роданачальнікам яго, паводле летапісу, быў легендарны Вятка). «Дужа князь заняты!» Вяцічаў падпарадкаваў яцвягаў выціскае з Буга і Ясельды, усе павінны быць пад яго рукой, злуе ён на тых, хто трымаецца незалежна (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 45). Але ён [князь], захоплены ўдачамі сваёй справы, гаварыў пра ралляў, балгар, печанегаў, кесара, пра новы вялікі паход на вяцічаў і голядзь, і нішто іншае не закранала яго душу... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 53). Вячоркі мн. Зборы вясковых жанчын зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы. Вось ксёндз, служэбнік божы, Ўвесь навучае люд,.. Каб к жонкам на вячоркі He бегалі чужым (Я. Купала. I як тут не смяяцца... - 36. тв., I
Дадатковыя словы
в&тшйй, в'ктрйло, вктрило, влацйй, влацьшйй, ві&чьшйй
5 👁