колькі вёрст da неба (інд.-аўт.) - аддавацца бясплённым марам. - Эх, Стары! Добра, брат, расцягнуцца на сваёй роднай зямлі, ляжаць і лічыць, колькі вёрст да неба (Я. Колас. У глыбі Палесся - 36. тв. у 12 т., IX, 189). Сем вёрст кісялю сёрбаць - ісці далёка за нязначнай справай. Але сад саўгасны, вадасховішча забруджаны больш, як Свіслач, а da горада сем вёрст кісялю сёрбаць («Маладосць» - Ск., 30). Вяршок м. 1. Старадаўняя мера даўжыні, роўная 4,45 см (1/16 аршына). Вышыня яго [сабора] разам з крыжам трыццаць тры сажні і восем вяршкоў (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 160). Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою - не мяльчэй як на два вяршкі — палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 108). 2. Мера даўжыні, якой раней вызначаўся рост чалавека звыш двух аршынаў: два аршыны (аршын - 71,12 см) + колькасць вяршкоў (вяршок - 4,45 см), напрыклад, восем вяршкоў росту - 178 см, дзесяць 186,5 см. Усяслаў васьмі вяршкоў росту, пастава прыгожая, ходзіць хутка, лёгка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 322). Ен быў высокі, дзесяць вяршкоў росту (там жа, 25). 0 Ад гаршка паўвяршка - вельмі нізкі, малы ростам. He паспеў дагаварыць Якім, як Рыгорка ашчэрыўся, зафыркаў, вызверыўшыся на Якіма. -Бач ты, ад гаршка паўвяршка, аўжо вучыць... Вучоны! (У. Дуброўскі. Скасаваны агрэх - ЭСФ, 28). Вяршэнства н. Пануючае, кіруючае становішча. / у паэт. ужыв. Прымі ж удзячнасці вяршэнства, Бярозавы мой сіні кут, Што ты ўбярог маё маленства Ад слёз дарослых і пакут (В. Вярба - ТСБМ, V, 530). Вярыгі [ст.-бел. верига, верега - ланцуг] мн. Жалезныя ланцугі, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі Н перан. Тое, што скоўвае, робіць цяжкім жыццё, існаванне. О, колькі, Мінск, ты здзекаў перанёс, Пакуль не збыў пакутныя еярыгі (М. Хведаровіч - ТСБМ, I, 603). Вярэнь м. Плецены з палосак кары кашэль. Жывена паказала на.. старога, што паціху клыгаў з храма, аберуч трымаючыся за пашмальцаваны вярэнь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 73). Вяснянка ж. Абрадавая веснавая песня...маладзіцы і цяпер на пагорках вяснянкі пяюць на простай мове (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 149). Вястун м. Асоба, якая ўсенародна апавяшчала што-н.; вяшчальнік. Толькі напрадвесні прабіўся ў горад вястун з княжым загадам выправіць у Кіеў належную ўдзелу паўсотню ваяроў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 67). 1 княжыя вестуны пацвердзілі: рухаецца па Ловаці з-за волакаў наўгародскае войска (там жа, 25). Вестуны па
Дадатковыя словы
верйга
8 👁