Вярсга [ст.-бел. верста] ж. 1. Старадаўняя мера даўжыні, роўная 1,06 км. He далей як за дзве вярсты ад нас ёсць хата Вядомага палкоўніка, вось там заўзята Пры століку зялёным б'ёмся мы [у карты] (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 383). Там было блізка да капішча Перуна, ад дома ж Відэвута трэба было ісці каля вярсты (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 273)...а дзікі за колькі вёрстаў ад Крывой гары, таксама падняўшы лычы, спалохана нюхалі паветра і таксама раўлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 355). А воінства гэтаерасцягнулася не на адну вярсту (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 6). Толькі некаторыя з старых дзядоў і бабулек ходзяць у царкву за некалькі вёрст (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 172). Стругі, баркі, чаўны, караблі, абозы, караваны ўжо за сотню вёрст чулі магутнае гучанне, нібы гудзенне-трымценне самой зямлі (В. ToBap. Пялёстак і крышталь - ПК, 148). Шорах па целе Сцяпана пайшоў. Страшныя родзяцца думы. Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў. Пужаюць снежныя шумы (Я. Купала. У піліпаўку- 36. тв., V, 56). «Інаша вогнішча бачыць», — дадаў Алесь. «Напэўна бачыць, - сказаў Кандрат, адсюль да Раўбічавага дому вярсты тры якіх» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 27). За вярсты паўтары направа цягнулася Вялікая Патапеча: балота, мох, купнік, зарасьлі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 68). 2. Верставы слуп. He ідзе, аляціць паравоз, толькі мільгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты (М. Лынькоў - ТСБМ, I, 602). У каляінах колы калыхалі, спыняўся конь ля кожнае вярсты (С. Грахоўскі - Ск., 30). 0 За вярсту - далёка. Ад гэтага [сына] за вярсту патыхала бязладнай павольнай сілай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 76). Апошнія паведамленні можна слухаць за вярсту, нават за дзве адрайвыканкомаўскай плошчы... (I. Навуменка - Ск., 30). [Шчырэцкі]: Паведамляю цябе, што наш дзедзіч пакінуў за вярсту коні, а сам з служкаю скора тут будзе (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія — Тв., 32). За кавалак пеку сем вёрст квэкай - вельмі далёка ісці за непатрэбшчынай (пек - падгарэлая скарынка бохана). - С. М. [Кагут:] - Чорт ведае што! Навука! Едзеш немаведама куды, мучышся. За кавалак пеку сем вёрст квэкай. Сваёй мудрасці няма, ці што? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 111). 3 каломенскую вярсту — вельмі высокі (пра чалавека). Адзін, як за Крычавам кажуць, з каломенскую вярсту, другі - каратыш (I. Чыгрынаў. Свае і чужынцы - ЭСФ, 159). Каломенская вярста — чалавек вельмі высокага росту. Зверху раздаўся глухаваты голас: — Гэй, вярста каломенская, прыгніся, калі кацялок табе дарагі! Тут хутка прадзіравяць (I. Новікаў. Ачышчэнне - ЭСФ, 184). Лічыць
Дадатковыя словы
бёмся
7 👁