Вязьмо н. Складанае спляценне чаго-н; вузел. Маўчыць спшры, Праз шум, праз лёскат далёка думкі пацяклі - туды, дзе спіць старая вёска ў вязьме няроўных каляін (А. Дудар - ТСБМ, I, 599). Вялікарасійскі, прым. Які мае адносіны да Вялікаросіі... мы добра ведаем, як у вялікарасійскіх губэрнях славянскія «купцы-кулаки» і «цуловальники» эксплоатавалі тамтэйшых селян у неколькі стопняу болей, чым тут жыдоускі гандлёвы кляс нашых селян (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 8-9). Вялікасць ж.: о (Яго) імператарская вялікасць - тытул імператара. [Фундуклей:] Чаму, як гэтыя, так іўсе іншыя, аказаўшыяся ў Шаўчэнкі вершы, роўна прыватную яго перапіску, я палічыў абавязкам прадставіць у 111 аддзяленне ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера - 36. тв., VII, 292). Вяльможа [ст.-руск. вельможа, вьльможа, вльможа] ж. Знатны і багаты саноўнік. Навучаў ён [пан] заўсёды векам маладзейшых, Штоб шанавалі вяльмож, кабет і старэйшых (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 434). Адзін з музыкаў зламаў флейту, чым прымусіў вяльмож надта смяяцца (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 254). Кожны італьянскі вяльможа хацеў бы мець кнігу пра нашу краіну (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 55). [Міндоўг:] - Сярод вяльможаў, з якімі мяне тут знаёмілі, ёсць малады граф з Венецыі - Марка Франкеці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 256). Зрэшты яна [унучка баярына] трымалася за спінамі еяльможаў, нізка кланялася вялікаму князю (там жа, 260). Вяльможны [ст.-бел. вельможный, велеможный], прым. Які належыць да ліку вяльмож; знатны, радавіты. - Віват, ксёнжа наш вяльможны! -1 ўстаюць ураз паны (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 162). ..шпарка пайшла [Алена] наперад, дзе ў зацішку маладога хвойніку стаялі вяльможныя камандзіры (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 19). [Алена:] — Вялікі князь! Вяльможныя паны! Я прашу слова для кароткай заявы (там жа, 120). Пан Вашамірскі пры гэтых словах падняўся, зрабіў шырокі жэст правай рукою, пачціва пакланіўся і з іроніяй у голасе сказаў: «Рэкамендую, панове вяльможныя, майго жыдка, як вашага крэўнага!» (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 91). Здароў нам будзь! Вяльможны пане! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 23). «Вяльможныя паны бандыты, люд вялікі, Злітуйцеся, не будзьце, як народ той дзікі» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 273). Вянзенне [ст.-бел. вензенье, вязенье, везенье - 1. Зняволенне, пазбаўленне волі. 2. Турма, цямніца. 3. Палон] н. Зняволенне. [Баркулабіха:] Гэта ж ён там не будзе жыць, гэта ён нас у вянзенне цягне! (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр
Дадатковыя словы
купцы-кулакй, ц^ловальнйкй
3 👁