храмаўнік. 5. Узороены слуга, чаляднік. 6. Перан. анёл] м. 1. Знатны чалавек, які належаў да вышэйшых слаёў грамадства. Лукаш Леўчанка, дваранін па паходжанню, прыблукаў сюды з Украіны і асталяваўся ў Верхані (Я. Колас - ТСБМ, II, 158). А сяляну губерні восемдзесят се.м тысяч пяцьсот шэсцьдзесят адна душа - па тры душы на аднаго двараніна (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 57)...княгіня Медзіяланская.. тамтэйшага двараніна, Гервасія Выліваху, у веры пераконвала (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). Глінскі аб'яднаў вакол сябе многіх праваслаўных князёў,..многіх гаспадарскіх дваран, шляхціцаў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 9). Цераз адчыненыя вароты ўваходзе А. Блякс... За ім мнагалічная прыдворня дваран, духоўнікаў і службітаў (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 129). 2. Вольны слуга на Русі (з XII ст.), які атрымліваў зямельныя надзелы на час вайсковай службы ў князёў і найбольш багатых баяр. Яна дачка майго старшага і вельмі знатнага дружынніка, цяпер ужо двараніна, - адказаў ён (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 146). Дваранства н. 1. 36. Дваране. Да прадвадзіцеля дваранства, пана Прашынскага, я прыглядаюся (М. Віж. Лабірынт - Л, 48). Ен занадта добра ведаў іх, і жыццё маскоўскага дваранства не выклікала ў ім нічога, акрамя пагарды (У Караткевіч. Зброя - 43, 296). 2. Званне двараніна. Пасаду можна адабраць толькі разам з гер'бам — пазбавіўшы дваранства (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК). Дваранчык м. Зневаж. да дваранін...напалоханыя дваранчыкі навыперадкі вылузваліся са скуры, каб барацьба ішла толькі ў нацыянальна-вызваленчым кірунку «за незалежнасць вялікай каталіцкай Польшчы» (М. Віж. Лабірынт-Л, 181). Дварачка [польск.], ж. дадварак. [Кацярынка]: У гародзе качка, За гародам качка. Любіць, любіць мойміленькі. Хоць я не дварачка! (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VII, 241). Дваровы і дваравы [ст.-бел. дворовый}, прым. 1. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (аб прыгонных сялянах); прыдворны. Зосю «Мікалаішку» зналі.. многія дзецюкі з бліжэйшых к Сілцам вёсак, дробныя фальваркоўцы і дваровыя служачыя (Ц. Гартны - ТСБМ, II, 158). Паны часта прыязджалі на падпітку, беручы з сабою ў лес дваровую чэлядзь — кухараў, лёкаяў (М. Віж. Лабірынт — Л, 99). 2. У значэнні наз., м. [Кроер:] - Хто прыдумаў? Галадранцы прыдумалі! У якіх сваіх душ няма. Зайздрасць іх бярэ! Мнішкі прыдумалі, Вірскія! Людзі з двума дваровымі жабракі! (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 224). Сам [аканом] ехаць..[да пана] баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых (X. Якімовіч — ТСБМ, II
Дадатковыя словы
абяднаў, гербам, узброены
1 👁