Старонка 150
◀ / 658 ▶
Даклярацыя [ст.-бел. деклярация, декларацыя, деклярацыя – дэкларацыя, аб'яўленне, абвяшчэнне] ж. Абяцанне зрабіць, даць што-н. Бухча сваю даклярацыю выканаў: пабыў перад панам за адваката ад усёй вёскі (К. Чорны– ТСБМ, II, 121). Дама ж., адрадз. Жанчына з багатага і інтэлігентнага асяроддзя. Уходзе Псіха,.. Побач з ёю йдуць яе дамы: Лета, Бэля і Кармэн (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 156). Дамаска ж. (разм.). Шабля з дамаскай сталі. А Залязняк ў Смілянш­чыне Дамаску гартуе (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 448). Даматканы, прым. Пашыты з тканіны, зробленай хатнім, саматужным спосабам. У куце, між акон, – стол, засланы палатняным, даматканым абрусам (Б. Сачанка – ТСБМ, II, 130). Дамачадцы мн., адз. дамачадзец, м. Члены сям'і, а таксама людзі, якія жывуць у доме на правах членаў сям'і. Ніхто не ведае, колькі я нацярпеўся ад сваіх дамачадцаў праз тое, што легкадумна, як яны лічылі, ставіўся да свайго здароўя (У. Ляўданскі – ТСБМ, II, 130). Дамініканец м. Член каталіцкага манаскага ордэна, існаваўшага на тэрыторыі Беларусі з пачатку XVI да XIX ст. (у 1830–1860-я гады кляштары дамініканцаў у Беларусі былі зачынены; у цяперашні час дамініканцы – адзін з уплывовых каталіцкіх ордэнаў у многіх замежных краінах). Дамініканец асадзіў ля іх ашчэранага каня (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 15). Ён глядзеў на гэтага сённяшняга дамініканца, а заўтрашняга езуіта з жахам і амаль з захапленнем (там жа, 17). Δ Манах-дамініканец: Ужо ў тыя гады хадзіла слава пра манаха-дамініканца Саванаролу, які заклікаў да пакаяння і скуплення зла (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 56). Знясілены, зайшоў ён да карчмы і ўбачыў манаха-дамініканца (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 372). Дамініканін [ст.-бел. даминиканъ ад лац. Dominic] м. Тое, што дамініканец. Учора ў вандроўцы за Вільню за 2 1/2 мілі спаткаўся з вельмі своеасаблівым звычаем «хрышчэння сыроў». ..гаспадыня, адціснуўшы сыр, вымае з торбачкі, кладзе яго на стол, палівае крыж-накрыж вадою і пасыпае соллю, кажучы пры гэтым: «Дамінюк», калі сыр невялікі, або «Дамінік», [калі] вялікі. Цяжка высветліць паходжанне гэтага хрышчэння; мне бабка тлумачыла, што дамініканы мелі белую вопратку, і «ён» белы (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу – Тв., 232). Дамініканскі, прым. Які мае адносіны да дамініканца (дамініканіна). Вялікую князёўну, князёў, баяр размясцілі ў дамініканскім манастыры (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 31). – І трыста год існуе твой, дамініканскі, ордэн (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶