кім святарам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 429). Польскі кароль, не жадаючы канфлікту з рымскай курыяй і не маючы добрых пачуццяў да саміх гусітаў, адмовіўся [ад чэшскай кароны] (там жа, 430). – Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» і дзярмо. Забітых не судзяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 41).
Гусіцкі, прым. Які мае адносіны да гусітаў. – Тут табе ерась гусіцкая, тут табе – лютарская... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 41).
Гуслі мн. Старадаўні музычны інструмент. Акалічны народ гуслі знаў гусляра (Я. Купала. Курган – Зб. тв., V, 73).
Гусляр м. Лірнік або вясковы бард у дахрысціянскія часы; народны пясняр, які граў на гуслях. Даніла пляху гарэлкі стаўляе; Выглянуў – аслі госці не ідуць? Найпершы казляр туды паявіўся, Гаспадару ў пояс пакланіўся, За ім – гусляр, там свае брадуць (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 213). Гэй, гусляр, гусляр! Ты удар, удар Па струнах-званах, Дай нам з песень дар (Я. Купала. Гусляр – Зб. тв., II, 229). Дружна маладзіцы Песні запяваюць, Гусляры іграюць (Я. Пушча – ТСБМ, II, 99). [Жывена:] – І табе [Міндоўгу] па-ранейшаму кланялася б варта, перад табой схіляліся лісліўцы і спявалі песні гусляры... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 257).
Гусляраў, прым. Які адносіцца да гусляра. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць (Я. Купала. Курган – Зб. тв., V, 73).
Гуслярскі, прым. Тое, што гусляраў. Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш, Узнімаеш [Беларусь] мінуўшчыну даўнюю (Я. Купала. Маладая Беларусь – Зб. тв., III, 142).
Гута [ст.-бел. гута; польск. huta] ж. Шклозавод. З нашае гуты выраб адмысловы Дае англічанка Стэрлінг дукатовы (Я. Купала. Барысаў – Зб. тв., V, 202). Альгерд, застаўшыся адзін, падышоў да акна – яно таксама было шкляное, бо майстры з недалёкай адсюль гуты перанялі візантыйскае ўмельства і ўжо варылі для замка хаця і не надта тонкае, але празрыстае, толькі з лёгкімі драбінкамі пяску шкло, і паглядзеў на наваколле (там жа, 546). [Алесь:] – Пакуль яны самі [фермеры] здолеюць завесці цукраварні, буды, гуты, плавільні, палатняныя заводы і іншае – мы паспеем на прыдбанні іхніх прадуктаў зрабіцца заводчыкамі, якім сялянская канкурэнцыя нястрашная (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 154). Ім [людзям са шляхты] надыходзіла зараз апошняе разарэнне: выкупу не хопіць і на пашырэнне маленькіх гут і пільняў, душ у кожнага – пяцьдзесят–шэсцьдзесят (там жа, 261–262).
83 👁