Старонка 145
◀ / 658 ▶
дым – ЭСФ, 33–34). Пайшла пісаць губерня – выкарыстоўваецца з іранічнай афарбоўкай, калі кажуць пра інтэнсіўнае разгортванне якіх-н. дзеянняў, пра пачатак перапалоху, розных плётак і г. д. Дубенскі павятовы спраўнік Рамешка .. нагнаў А. Незабытоўскага.. і загадаў вярнуцца ў Пінск, дзе здаў яго пад арышт мясцоваму гараднічаму. Пайшла пісаць губерня! (С. Александровіч. Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі – ЭСФ, 288). Губка ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Паволі – спачатку, Хутчэй – штораз далей, Вось і ўсё! Ў канчатку Губку адаткалі. Губку не малую: Локці два без мала! – Колькі на такую Сцяну пражы стала (Я. Купала. Тканне наметкі – Зб. тв., I, 212). Рукі ўжо вядуць несканчона доўгую нітку па бярвенчатай сцяне: на хвіліну спыніўшыся, яны палічаць пасмы і зноў снуюць і снуюць – губка за губкай (В. Палтаран – ТСБМ, II, 91). Ішла [Хіса] пазычыць у сястры бёрда – скора трэба выткаць кросны губак на восем (В. Каваль – ТСБМ, II, 91). Гувернёр м. У царскай Расіі – выхавацель дзяцей у сям'і, звычайна іншаземец. І гаворыць падчашы да сына: «Мой пане! Не губі ты малых, не бяры гувернёра, Ні француза, ні немца, бо будзе нам гора» (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я – Тв., 237). Святочныя, яны выйшлі на тэрасу, дзе іх чакала маці з маленькім Вацлавам, гувернёры і некалькі слуг на чале з Кірдуном (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 67). Гугеноты мн. Французскія пратэстанты, якія на працягу XVI–XVIII стст. вялі рэлігійную вайну з католікамі. [Эдмунд]: Ёй слёзы нечыя нічога ўжо не значаць, .. Забудзе пра цябе і пра твой плач забудзе! І мудра, растаропна будзе Расказваць весела паміж смяхотаў Гісторыю пра гугенотаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны – Тв., 112). Гула ж. Вытачаная ці выразаная з дрэва моцная кулька-шарык, якую ў гульні ганялі ўдарам палкі; гулу звычайна абсмальвалі над агнём. ◊ Гула асмаленая – зусім нічога не (атрымаць, зрабіць, дастанецца і пад.). Грошы кладуць у кішэню Ліскоўскія, вы нават не ведаеце колькі. Вам жа з рэдактарам – падстаўным, трэба сказаць, – гула асмаленая (Я. Колас. На ростанях – ЭСФ, 101). Гульдэн [ням. Gulden] м. Залатая, пасля сярэбраная манета ў Германіі і некаторых суседніх з ёю дзяржавах у XIV–XIX стст. Збеглы ў Прагу вялікі ключнік фон Вірсберг здолеў дамагчыся ад караля Вацлава пазыкі ў дзесяць тысяч гульдэнаў для набору наймітаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 411). Тады б і ў нас магло здарыцца тое, што зусім нядаўна адбылося ў адным мястэчку грэцкага Архіпелага, дзе каралева Аўстрыі ахвяравала бедным 30 000 гульдэнаў, а з тае пры-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶