колькі вёрст да неба (інд.-аўт.) – аддавацца бясплённым марам. – Эх, Стары! Добра, брат, расцягнуцца на сваёй роднай зямлі, ляжаць і лічыць, колькі вёрст да неба (Я. Колас. У глыбі Палесся – Зб. тв. у 12 т., IX, 189). Сем вёрст кісялю сёрбаць – ісці далёка за нязначнай справай. Але сад саўгасны, вадасховішча забруджаны больш, як Свіслач, а да горада сем вёрст кісялю сёрбаць («Маладосць» – Ск., 30).
Вяршок м. Старадаўняя мера даўжыні, роўная 4,45 см (1/16 аршына). Вышыня яго [сабора] разам з крыжам трыццаць тры сажні і восем вяршкоў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грыняціцкага – Н, 160). Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою – не мяльчэй як на два вяршкі – палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 108).
Мера даўжыні, якой раней вызначаўся рост чалавека звыш двух аршынаў: два аршыны (аршын – 71,12 см) + колькасць вяршкоў (вяршок – 4,45 см), напрыклад, восем вяршкоў росту – 178 см, дзесяць – 186,5 см. Усяслаў васьмі вяршкоў росту, пастава прыгожая, ходзіць хутка, лёгка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 322). Ён быў высокі, дзесяць вяршкоў росту (там жа, 25).
◊ Ад гаршка паўвяршка – вельмі нізкі, малы ростам. Не паспеў дагаварыць Якім, як Рыгорка ашчэрыўся, зафыркаў, вызверыўшыся на Якіма. – Бач ты, ад гаршка паўвяршка, а ўжо вучыць... Вучоны! (У. Дуброўскі. Скасаваны агрэх – ЭСФ, 28).
Вяршэнства н. Пануючае, кіруючае становішча. / у паэт. ужыв. Прымі ж удзячнасці вяршэнства, Бярозавы мой сіні кут, Што ты ўбярог маё маленства Ад слёз дарослых і пакут (В. Вярба – ТСБМ, V, 530).
Вярыгі [ст.-бел. верига, верега – ланцуг] мн. Жалезныя ланцугі, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі // перан. Тое, што скоўвае, робіць цяжкім жыццё, існаванне. О, колькі, Мінск, ты здзекаў перанёс, Пакуль не збыў пакутныя вярыгі (М. Хведаровіч – ТСБМ, I, 603).
Вярэнь м. Плецены з палосак кары кашэль. Жывена паказала на.. старога, што паціху клыгаў з храма, аберуч трымаючыся за пашмальцаваны вярэнь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 73).
Вяснянка ж. Абрадавая веснавая песня. ..маладзіцы і цяпер на пагорках вяснянкі пяюць на простай мове (З. Бядуля. Дзесяць – Выбр. тв., 149).
Вястун м. Асоба, якая ўсенародна апавяшчала што-н.; вяшчальнік. Толькі напрадвесні прабіўся ў горад вястун з княжым загадам выправіць у Кіеў належную ўдзелу паўсотню ваяроў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 67). І княжыя вестуны пацвердзілі: рухаецца па Ловаці з-за волакаў наўгародскае войска (там жа, 25). Вестуны па-
81 👁