Старонка 114
◀ / 658 ▶
Вотчыннік м. Той, хто з'яўляўся спадчынным уладальнікам вотчыны. Калі іх [старадаўнія Землі крывічоў] звесці ў адно княства – не слабейшае будзе за Кіеў, што нас за вотчыннікаў сваіх лічыць... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 15). Вотчынны, прым. Які мае адносіны да вотчыны. Мужыкі размяркоўваліся па сельскіх абшчынах, і вотчынная паліцыя, непасрэдна падпарадкаваная пану, сачыла за парадкам у кожнай вёсцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 115). Замест вотчыннай улады было дэмакратычна прапанавана сялянскае ўпраўленне ... пад наглядам паліцэйскіх органаў (там жа, 228). Вуаль ж. Кавалак тонкай празрыстай матэрыі або сеткі, які прымацаваны да жаночага капелюша і закрывае твар. Сярод іх былі і жанчыны: у высокіх, як вежы, прапаломах, абвітыя белымі вуалямі, у мантыях, некаторыя ў пурпуровых, што азначала прыналежнасць да імператарскай сям'і (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 218). Вузкашнуровы, прым. Малазямельны. ..раззбіваюць увесь саглас вузкашнуровые, атходжые ды рохлі-гультаевічы (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р, 61). Вуліца ж.: ◊ Зялёная вуліца – строй салдат са шпіцрутэнамі ў царскай Расіі. Сын бітага, хвастанага бацькі, чалавек, дзіцячым светам якога была казарма, а развагаю – дні, калі збеглых праганялі праз зялёную вуліцу, ён прагнуў кар'еры як адзінага сродку пазбавіцца ад навакольных жахаў, ад зубатычын, ад стаяння з цагельнай выкладкай пад ружжом (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 278). – Вось «зялёная вуліца» – гэта, брат, жах. Ганяюць на месцы злачынства. Я аднойчы бачыў, як вунь там, на беразе Масквы-ракі, ля Тайніцкай вежы, аднаго ганялі. Божа мой, божа! (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 326). Вунія ж. Аб'яднанне, саюз. У тым самым Крэве.., у гэтым замку, у Мураванай вежы на другім ярусе, Ягайла заручыў вунію Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 197). Вушка н. Пятля ў лапці, праз якую працягваюць абору. Вушкам, аборай, Скурай пад сподам Памяткай будзе [лапаць] Прышлым народам (Я. Купала. Лапці – Зб. тв., I, 332). Выабражаць незак. Уяўляць. Пакрыўджаны фальварковы пясняр пачаў дзеля ўцех выабражаць у думках, што спявае (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 98). Выабражэнне м. Уяўленне. «Енаральная парапіца» перакінулася ў іх [сялян] выабражэнні ў казачнага цмока-людаеда, для якога забралі на яду хлапцоў і дзяўчат прыгоннікаў (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 658 ▶