Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
У яго [Міхалкі] выабражэнні дзед Мікіта паўстае жывёханькі (там жа, 120). Выасабленне н. Увасабленне. Ксяндзу прыходзілася шмат спрачацца з французскімі педагогамі: ён выяўляў персанажаў сваёй п'есы не так, як бачыў іху выасабленні студыйцаў пад кіраўніцтвам рэжысёра (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 63). Выкрутны [ст.-бел. выкрутный, выкротный - хітры, выкрутлівы], прым. Лукавы. [Жанчына.]-Я вымушана лічыцца з раднёю мужа, і перш за ўсё з гэтым выкрутным панам Васілём (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 145). Вылея ж. Цёплы, падбіты футрам плашч. Мацею засталося цяплей апрануцца, захапіць з сабой вылею ды развітацца з дзядзькам іяго сям'ёй (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 128). Вылучэньне н. Выключэнне. На працягу цэлага дня [Кузьма] нікуды ня выходзіў, за вылучэньнем у сталоўку праглынуць сьняданне (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 124). Вымал [ст.-руск. вымоль - каса, мель] м. Рачная прыстань. Верасень шчодра сыпаў на Рубежаўскі вымал чырвонае і жоўтае лісце клёнаў (В. Іпатава. Mapa - MX, 335)...прышлыя людзі, што называліся сёння па прыездзе купцамі наўгародскімі, пагрузілі нарабаванае ў лодкі, што былі прывязаны да еымалу, і паплылі супраць ноч (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 220). Выправа [ст.-бел. выправа - паход; ваенная кампанія і інш.] ж. Паход. Амаль усё сваё яшчэ нядоўгае жыццё правёў ён у выправах, двубоях і залечванні атрыманых ранаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 264). Выразістасць ж. Выразнасць. Але ўмеру таго, як я, натужваючы свой слых, услухаўся, ён усё рос і, урэшце, набіраў штораз больш выразістасьці (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 99). Вырак [ст.-бел. вырокь, вирокь - 1. Рашэнне, пастанова, указ. 2. Прыгавор; і інш.] м. Прыгавор. Суддзі раіліся больш дзвюх гадзін, пасля чаго а 7-ай гадзіне абвясцілі вырак: згодна з прапановаю пракурора, пазбаўленне ўсіх маёмасных праў і смяротная кара праз павешанне (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага — Тв., 153). Ен ведаў вырак князя Ізяслава і думцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 129). Выракаць незак. (паэт.). Абвяшчаць, выказваць. [Сімон:] - He тое грэх, што ў вусны ўваходзіць, А тое грэх, што вусны выракаюць (М. Клімковіч - ТСБМ, I, 569). Высака, прысл. Высока. Там лісьцейка дуба высака ўверсе Выконвае сьпевы Заўзята (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 170). Шум цягніка зьмяніўся гудзеньнем самалёту, які ляцеў нейдзе дужа высака (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі» - ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйрокь, песы, сямёй
2 👁
 ◀  / 658  ▶