Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
о Вольная грамата - тое, што вольная. [Еўдакія:] - Яшчэ адно хачу папрасіць: пасля маёй смерці дай ёй [Жывене] вольную грамату (В, Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 165). Вомег м. Балігалоў, двухгадовая расліна з сям'і парасонавых. 0 Вомегам вылазіць - адпомсціцца, не праходзіць бясследна. Яна ж яму сёння хацела сказаць, што балаўство яго вомегам вылазіць (М. Лобан. На парозе будучыні - ЭСФ, 77). Ворап [ст.-руск. воропь - нападзенне] м. Рабунак. Вестуны панеслі на каменных крэпасцях каралеўскі дазвол на ворап Маскоўскіх зямель (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 142). Ворган м. Орган. Пытаньне: як ведаць, хто вораг? На гэта ёсьць спэцыяльныя ворганы, і кожны член сацыялістычнага грамадства павінен дапамагаць ім... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 96-97). Восець [ст.-бел. осеть, осець - гумно для сушкі збожжа; польск. osiec] ж. Еўня, сушня. Сведкам таму, што не аб хрысціянстве яны [крыжакі] дбалі, было і ацалелае Перуновае капішча, і шматлікія восеці, дзе, бачна па ўсім, маліліся язычнікі — іх лёгка было пазнаць па каляровых стужках (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). Востры, прым.: о Востры канец - месца за сталом, прызначанае для менш важных асоб. Войскі, сідзя на вострым канцы, меж стральцамі, Моўча вадзіў па сені блуднымі вачамі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв„ 446). Вотчына [ст.-руск. вотчина, вотьчина - 1. Радзіма. 2. Спадчынае ўладанне, якое перайшло ад бацькі, ад продкаў] ж. Зямельнае ўладанне, якое пераходзіла дзецям у спадчыну ад бацькоў на Русі ў XII— XVIII стст. У тысяча семсот дзевяноста чацвёртым годзе наваспечаная прыдняпроўская памешчыца Праскоўя Зубава папрасіла ў імператрыцы дазволу здаваць сваіх магілёўскіх сялян у рэкруты замест сялян з яе разанскіх вотчын (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 163). У той жа дзень Якава і Чухому павезлі з Полацка ў загароднюю баярскую вотчыну (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 160). А акольнічы Раман Бабарыкін, у якога ў свой час Нікан купіў вотчыну пад манастыр, не адну скаргу адбіў цару (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 274). [Алена:] - Наступны ўрок мы прысвяцім Вялікаму княству - яго землям, людзям, князям, якія валодаюць вотчынамі... (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 53). [Алена:] - Аляксандр падарыў мне Браслаў. Ніводную сваю вотчыну я так не люблю! (там жа, 126). Даніла сам падасца да Батыгі, стане перад тым на калені і будзе выпрошваць права на сваю вотчыну (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вотчйна, вотьчйна, сямі
4 👁
 ◀  / 658  ▶