вацца... (3. Бядуля. Tyra старога Міхайлы - 36. тв. у 5 т., II, 146). Бывала, перад сьвятам пойдзе ён [Курылка] у мястэчка, дзе была воласьць, двухкласная школа, і загуляе (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 246). Разлахаюць паўсёй воласьці (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 131). // Валасное праўленне. Калі часам дзе двузпотку Зарабіў тыў пана дзе, Дык на чынш і на падаткі Яе воласць забярэ (Я. Купала. Ах ці доўга... 36. тв„ I, 284). Волах [ст.-бел. волохь - жыхар Малдавіі або Валахіі] м. Румын. А што б з яго за кабзар быў бы, каб ды не волах! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 435). Волхв [ст.-руск. вьлхвь, вльхвь, волхвь] м., мн. валхвы і волхвы. Калдун, чараўнік; прарок, маг. А ў галінах, бы ў зялёнай пячоры, стаялі лялечныя авечкі, і валхвы ў дзівосных ўборах ішлі да ясляў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 243). Вочкі яго [хлопчыка] ззялі радасцю і гордасцю, калі волхвы сівабародыя кланяліся яму ў ногі з набожнай пашанай (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 45). Д Валхвы-чарадзеі: Але былі і валхвы-чарадзеі — тыя абраслі валоссем, і адзенне на іх было з грубае пасконіны, перавязанай раменнем ці проста скруткам сухіх змей альбо свяшчэнных вужоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 413). Вольнаадпушчанік м. Чалавек з прыгонных, які атрымаў вольную - адпускную грамату...у Саліма, вольнаадпушчаніка, што працаваў у гаспадарцы коміта Нікіфара, нарадзілася дзіця (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 167). Жывена загадала ўпраўляючаму сабраць усіх рабоў, слуг, вольнаадпушчанікаў і ўзороіць іх супраць тых, хто, карыстаючыся патарочай, заахвоціцца лезці па ласкавы хлеб (там жа, 227). А ён [князь] пра дзівосы Зорыча сказаў толькі: «Густу малавата. Багаты рымскі вольнаадпушчанік» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 158). [Кандраці:] - Ды толькі прабачце, пан Юры, прабачце, паніматка, я гэтага аніяк не магу, бо я хаця і вольнаадпушчанік, а ўсё адно свайму малочнаму брату раб, а фаміліі вашай давеку ўдзячны (там жа, 93—94). Вольнасць ж. Воля. [Старая:] - Халуі ўсе. Што б дужы не зрабіўзмоўчаць. Вольнасць у іх адабралі - змоўчалі. Са старых паселішчаў сагналі - змоўчалі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 94). Вольная ж. Дакумент, які даваўся адпушчанаму на волю прыгоннаму яго гаспадаром. [Нікіфар:] — Я хацеў сёння ў вашай прысутнасці даць ёй [Жывене] вольную (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 205). [Кірдун:] - Запісваю на тваё [Халімона] імя чатыры валокі зямлі з усім, што да таго належыць. Атрымаеш з жонкай еольную (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
Дадатковыя словы
ўзброіць
3 👁