Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
валасцях ставяць (Я. Колас - ТСБМ, I, 501). Дзед Талаш даведаўся ад Панаса, што Васіль Бусыга служыць за войта, што палякі загадалі праз войта сабраць па 10 пудоў сена і саломы з двара (Я. Колас. Дрыгва - Др., 25). - He: войт - начальства і стаіць на варце закону і парадку. Недарма ж наказ яму дан ад вышэйшага начальства, ад павятовага «камісаржа» — сачыць і браць на заметку таго, хто абуяны духам непаслушэнства і бунту (там жа, 31). II Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. [Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля eoüma (А. Бажко - ТСБМ, I, 501). Войтавы, прым. Які мае адносіны да войта. Войтава пуга кожны раз падымала яе [Зоську] зноў на ногі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 118). Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны цікавейшай за Аўгіню, цяпер еойтаву жонку (Я. Колас. Дрыгва - Др., 19). /у параўн. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваўнянка. «А-а гарлачы-гарлачыгарлачы! Звіняць, як званы, звіняць, як войтава галава» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 265). Войтаўна ж. Гераіня беларускіх народных песень-балад. Войтаўна гіне не на полі бою, а пры спробе пераплысці з войскам сіняе мора (А.Ліс-ТСБМ, 1,501). Войтаўскі і вайтоўскі, прым. Тое, што войтавы. С чырвонаго поясу зьвесіўся тоўсты бізун - знак войтаўскай грознай сілы (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 8). [Навум]: А калі ты ўжо маеш быць маёю сужанаю, дак скажы, да не сушы сэрца вайтоўскага (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 58). Войтаўства [ст.-бел. войтовство - 1. Пасада войта. 2. Адна ці некалькі вёсак, якія былі пад наглядам войта] н. Пасада войта, звязаная з выкананнем пэўных абавязкаў. Васіль Бусыга разважаў сам з сабою аб сваім войтаўстве, — яно было забяспечана яму панам Крулеўскім, і аб сваіх абавязках, -яны выплывалі з яго войтаўскага чыну (Я. Колас. Дрыгва - Др., 19). Вокавідзі, прысл. Увачавідкі. Назаўтра пасьля гэтага ўдарыла гэткае цяпло, што сьнягі ў вокавідзі патаялі (В. Ластоўскі. Юга і грамавік — Тв., 20). Воласць і воласьць ж. 1. У Старажытнай Русі — мясцовасць, падпарадкаваная адной уладзе...яны [мясціны] паволі, год за годам, станавіліся паселішчамі, а паселішчы - абшчынай-грамадой альбо валасцямі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 117). 2. Ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе павета ў дарэвалюцыйнай Беларусі. Жыць смела ў хатцы і не баяцца, Каб не ганялі у воласць, у стан (Я. Купала. Чаго нам трэба - 36. тв., I, 299). Перастаў стары Міхайла ў воласць хадзіць, у суседзяў дапыт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶