Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
бою галасамі начных птушак (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 225). Воі-дружыннікі'. Там жа, у кутным пакоі, была ягоная [Вячкі] спальня, каля дзвярэй якой удзень і ўначы неслі варту ўзороеныя мячамі і баявымі сякерамі eoi-дружыннікі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 19). Воі-наўгародцы:..ззяла над ім [князем] і над усімі наўгародская Сафія, бронзавыя вароты якой воі-наўгародцы прывезлі з-за мора (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма - МКГ, 282). Вой-ахоўнік: Раніцою вой-ахоўнік падаў ім ежу (Л. Дайнека. След ваўкалака — СВ, 10). Войскі м. Чын у феадальнай Польшчы. II Асоба, якая мела такі чын (у час «паспалітага рушэння» справай войскага было заставацца дома, каб бараніць кабет і дзяцей і клапаціцца пра іх дабро). Пан войскі спазнаў хлапца, раскрыжаваў рукі I з крыкам абняў яго, цалаваў да мукі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш — Тв., 432). Стары войскі па ізбах ціхонька бадзяўся, Цікавымі зрэнкамі укруг сцен ён гнаўся (там жа, 464). Войт [ст.-бел. войть, ст.-руск. войть] м. 1. Асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў XVXVIII стст.; стараста часоў прыгоннага права. Тут вялікага князя адшукаў Бутрым, які вёў двух павязаных крыжакоў — брандэнбургскага комтура Маркварда фон Зальцбаха і самбійскага войта Зомберга (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 397). Мне даклаў гарадскі войт, што князёўна Ганна надта плакала і прасіла князя за Гайну, але ён не схацеўяе слухаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 405)...войт яшчэ доўга агалошваў асобныя артыкулы старадаўняй граматы аб умовах гандлю паміж палачанамі і Рыгай (там жа, 554). [Ціт]: - Заказаў жа ж наш мацар, Ясны, можны камісар, Сабраццаў карчму чыў двор. Мал, вялік, здароў чы хвор, Войт усіх кіём пагнаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 19). Яго [Тараса] пан дужа шанаваў. Любіла тож Тараса й паня, I войт ні разу не зорахаў (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе - Зан., 58). Комкі сьнегу вылеталі с-пад капытоў, засыпалі перадок саней і лажыліся войту на шубу (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 6). «Заразжа яе [Зоську] злавіць! — бліснуўшы строга вачыма, загадаў пан. Скажы аб гэтым войту!» (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 102). Войт круціў тоўстыя вусы двума пальцамі правай рукі, падсоўваючы, нібы ў падарунак камусьці, то адзін вус, то другі (там жа, 117). А галоўнае — каб падданыя ўбачылі, ведалі сваю гаспадыню, яе ўменне ўсё помніць, лічыць, каб войты, ключнікі не ўздумалі красці ў яе (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 73). 2. Кіраўнік воласці, прызначаны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў 1920 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрахаў, ўзброеныя
7 👁
 ◀  / 658  ▶