Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Воблакапрагоннік м. Лекар, чарадзей. Баяцца нас, лекараў альбо звездароў, называюць воблакапрагоннікамі, але бягуць і бягуць па дапамогу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 392). [Барталамей:] - Адкуль я ведаю, што калі дакрануся, то не ператваруся ў што-небудзь? — пужліва казаў ён. - Вы, воблакапрагоннікі, чарадзеі, усё можаце (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 293 -294). Вож [ст.-бел. вожь, вожь - правадыр] м. Правадыр, важак. Але старадаўні звычай патрабаваў стаяць збоку і чакаць, пакуль сякуцца між сабоювожы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 117). Вознік м. Рамізнік, фурман. Мужчына, які любіць конеіі, прасіўся куды-небудзь вознікам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 77). Возны [ст.-бел. возный - судовы выканаўца] м. Судовы чыноўнік, які абвяшчаў судовыя дэкрэты і ўручаў позвы (выбіраўся з дробнай шляхты, якая мела свой кавалак раллі); павятовы ўраднік, які аглядаў месца злачынства, прыводзіў злачынцу да суда, сачыў за выкананнем закона. У сенях возны Пратазы разам войскі стары, Стаючы са свечкамі, вялг ціхі свары (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 434). Возны! абвясці указ да заўтра, у полю. Заўтра і граф з стральцамі тутацька прыедзе, I Вашэ пойдзеш з намі, суддзя, мой суседзе! (там жа, 446). Бацька іх [дачок] быў ваўкавыскі возны, ведаў усе спрэчкі, свары, бойкі і зараз апавёў, што Мікола Верашчака паскардзіўся на братоў цівуну (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 258). Лаўка прыпякала сядзець са старымі, нудзіцца сур'ёзнай гутаркай, ды немог адысці, бо возны і баярын Іван не адпускалі; завёўшы размову пра вайну не маглі спыніцца (там жа, 259). Вой [ст.-руск. вой - воін, мн. вой — войска] м. Воін. Слава ўдачлівага воя суправаджала [Міндоўга] ужо многія гады, яшчэ дзяўчынкай чула яна сказы-пераказы пры ягоныя перамогі над тэўтонамі, палякамі ды яцвягамі, і, як дзяўчынка, трапятала перад ім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 31)...атраду Брачыслава і яго воям патрэбна было новае ўзораенне (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 3). На фабрыцы, у войску й то кожны работнік і кожны вой розныя... (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 40). Воі на забаролах свяцілі паходнямі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 9). О зямля Руская! 3 славай воі твае маладзенькія Перасягнулі далёка Ўжо рубяжы палавецкія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 256). А Воі-грыдзічьг. Следам за князем ценямі шмыгнулі два воі-грыдзічы, гатовыя кінуцца на любога, хто асмеліўся б падняць на іхняга гаспадара руку (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 65). Воі-дазорцы. Воідазорцы бясшумна хадзілі наўкол яго, зрэдку перагукваючыся між са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзнай, ўзбраенне
9 👁
 ◀  / 658  ▶