збожжа, каноплі, лён у адным напрамку, а ў другім - соль, селядцы і інш...яны чы з віціны, Чы з места купяць зярно панам на пажытак (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 463). // Плыт. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы... (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 30). Віцьбескі, прым. Віцебскі...ці не выбухнуць паўстаннем і не загалёкае на плошчы перад царквой Дабравешчання раз'ятранае віцьбескае веча? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 533). Помніў - не спадчынны ён віцьбескі князь, атрымаў княства праз жонку Марыю (там жа). Віцьбіч м. Віцеблянін...знясіленыя рыцары беглі з даліны хто як мог, аліцвіны, палачане, віцьбічы дабівалі іх, тапіліўрачулцы і ў балоце (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 528). Віцэ-губернатар [лац. vice - замест] м., адрадз. Памочнік (намеснік) губернатара...мая афіцыйная правая рука - Аляксандр Лучынскі — віцэгубернатар, стацкі саветнік і кавалер (М. Віж. Лабірынт - Л, 47). Лёкай абвяшчае недзе пад тэрасай: «Віцэ-губернатар, іх яснавяльможнасць граф Ісленьеў» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 80). Віцэ-губернатар падыходзіць да яго, зусім не такі румяны і свежы, якучора, хаця стараецца трымаць гонар (там жа, 119). [Граф] быў віцэ-губернатарам у Віцебску, грамадзянскім губернатарам у Магілёве, еаенным губернатараму Мінску, губернатараму Гродне (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 49). Віцязь [ст.-руск. вітлуь} м. Храбры воін, герой. „пажылы і малады віцязі прышпорвалі коней (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 234). Тут ляжыць ён -рускі віцязь, НадДняпром ля самай кручы (А. Зарыцкі - ТСБМ, I, 496). / у параўн. Ляжыць ён, як, еіцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце — He кажыце (М. Сурначоў - ТСБМ, I, 496). Влох [ст.-бел. влохь] м. Італьянец. Гэта быў влох, і ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 122). Влошскі і валошскі [ст.-бел. влоскии}, прым. Італьянскі. Гэта быў влох, і ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця. Блытаючы русінскую і влошскую мовы, расказаў, што другі год жыве ў Нясвіжы, плацяць яму тут добра, але што блага — няма ў людзей той весялосці і адкрытасці, якуроднай Італіі (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 280). Ёй [Настассі], магчыма, мроілася іншае — не суровая паўночная Масква, дзе лета бывае адну чвэртку года, а якое-небудзь валошскае альбо ўгорскае княства (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 535). Дзесяць пятнаццаць фурманак, гружаных соллю, жалезным таварам, валойіскім віном, калаціліся, рыпелі ў лясной глушэчы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 65). 4а
Дадатковыя словы
влоскйй, вітл^ь, разятранае
6 👁