Віслена ж. Гуляшчая жанчына. Як бы не стаў муж пахаджваць да віслен - гуляшчых жанчын, шмат іх развялося ў Галічы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 91). Ці чараўніца гэта, ці беражніца, ці віслена, што сп'яну заблудзілася? (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў Пр., 221). А Маладзіцы-віслены. Пакуль ішла размова з дружынаю, з горада панабегла шмат дзяўчат, некалькі маладзіц-віслен (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ, 451). Вісон [ст.-бел. виссонь] м. Батыст...маці, чакаючы яе, відаць, ужо колькі дзён апраналася ў лепшае: на цёмнай сукні — летнік адамашкавы з аксамітнымі ўстаўкамі, на галаве - намітка з вісону (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 116-117). I ззяе ў залатым вісоне Ізраільскі архіерэй! (Я. Колас. Неафіты - 36. тв. у 14 т., X, 588). Віўласы [ад фр. viv la - «няхай жыве» - пачатковыя словы лозунгаў Вялікай французскай рэвалюцыі] мн. Так самі сябе называлі філаматы. Словам, і фанабэрыстыя не будуць для нас бескарысныя, бо іх, калі яны ўцягнуцца ў прамяністасць, мы знейтралізуем, прывядзём іх да еднасці і згоды з усім згуртаваннем і навучым, надзьмутых, як яны павінны жыць на свеце. Няхай жыве Віўлас! (Ян Чачот. Да Адама Міцкевіча (20 мая (1 чэрвеня)) 1820 г. - Свіцязь, 241-242). Віўлеофіка ж. Бібліятэка. У той жа дзень у замкавай віўлеофіцы чытаўмаладырыцар Севертрадкіз паэмы Готфрыда Вайсенбургскага «Lieber Evangeliorum Domini gratia theodisce conscri plus» альбо коратка «Евангельскай гармоніі» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 53). Віца ж. 1. Пук галін. - Ды табе б ганебны каўпак, ды прыпол абрэзаць, ды — віцамі! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 197). 2. Жэрдкі з пукам галінак, з якімі ездзілі па ўсіх паселішчах спецыяльныя ганцы, як знакам пачатку вайны і закліку ў войска. Кароль Ягайла ўжо разаслаў віцы, ужо наймаюць для вайны чэхаў, усё мазавецкае рыцарства прыйдзе на бітву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 348). (У тэксце дапушчана тыпаграфічная памылка: замест віцы ўж:ыта форма візы). - С. М. 3. «Агнявая» вестка пра пачатак вайны: вогнішчы па пагорках, палаючыя смалякі ў руках ганцоў. - Вогненную віцу вайны нясуць нам баяры. Неўзабаве іхняя раць будзе тут (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 582). Віціна ж. Рачное судна даўжынёю 40-50 м і шырынёю 6-7 м, на якім у старадаўнія часы перавозілі па Нёмане да Круляўца (Калінінграда) і па некаторых іншых рэках розныя тавары, галоўным чынам
Дадатковыя словы
вйссонь, спяну
10 👁