Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якое апраналі часцей у дарогу. Ен [Алесь] адкінуў вільчуру, выскачыў на снег і цераз тры прыступкі пабег да ўвахода, поўны трывогі і чакання (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 150). Вінаваец м. Віноўны. Зоська знайшла вінавайцу сваіх бед — і ёй ад гэтага палягчэла (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 83). Вінавайцы назаўтра атрымлівалі сваю кару (там жа, 47). Вінарка ж. (разм). Вінная бутэлька, пасудзіна для віна. Пракоп дастаў з аднае кішэні вінарку чырвонага (В. Вітка - ТСБМ, I, 491). Віначэрпій і віначырпій [ст.-руск. виночьрпьць] м. У старажытнасці - службовая асоба, якая загадвала пітвом, разлівала і разносіла яго на бяседзе. Віначэрпій з кубачкаў зняў атласныя сурвэткі (А. Карпюк. Белая дама - БД, 305). На княжым двары перад палацам яны не злезлі з коней, а пачакалі, пакуль сівагаловы віначырпій налье ў Ізяславаў шалом віно (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 17). А Паж-віначэрпій'. Паж-віначэрпій срэбным апалонікам наліўусім з дубовай бочачкі віна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 212). Вінніца [ст.-бел. винница - 1. Вінаградная лаза. 2. Вінаграднік; польск. winnica] ж. Вінаграднік. [Блякс]: Цімала наша віно мае смаку, Што такузгордзілі чарай? 3 ахайскіх Вінніц, паверце мне! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 88). Віра [ст.-руск. eupa, гДра - 1. Грашовая пеня, якая замяняла смяротную кару. 2. Грашовая пеня за забойства свабоднага чалавека; пеня за розныя злачынствы] ж. Грашовы штраф за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека. о Дзікая віра [ст.-руск.] - віра, якая плацілася абшчынаю. «Дзікая віра! Дзікая віра!» — панеслася па Гарэлай Весі... Гэта былі страшныя словы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 73). Яны хочуць, каб наша абшчына заплаціла князю Рагвалоду Свіслацкаму дзікую віру (там жа). Вірнік [ст.-руск. вирьникь, в'крьникь] м. Той, хто збіраў віру. УГарэлую Весь прыязджаў княжацкі вірнік са сваім памочнікам (Л. Дайнрка. Меч князя Вячкі - МКВ, 76). Акрамя таго, дала весь вірніку і памочніку ягонаму корм на сядміцу (там жа). Вірэл м. Берыл. А відовішча было надзвычай прыгожае: смарагдамі, яшмай ці вірэламі абсыпаныя паясы, наміткі, бранзалеты залатыя ці шкляныя трохгранныя, бронзавыя і медныя фібулы, сумачкі, абшытыя бісерам, тонкія пантофлікі, якія можна сціснуцьу далоні, -многа багацця маюць новагародцы, ад таго ўпрыгожваюць сваіх жанчын (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Віславуха ж. Тое, што аблавуха. 3-за столу устаў Янка, жупан надзеў і шапку віславуху (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 107). 4а Зак
Дадатковыя словы
в'крьнйкь, вйннйца, вйночьрпьць, вйрьнйкь, вкрьникь
8 👁