капітан ніколі не біў яго плёткай (В. Іпатава. За морам Хвалынскьм MX, 56). Візантыйскі, прым. Які мае адносіны да Візантыі. - Ты хочаш цалкамузяцьусё ад візантыйскай традыцыі? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 303). Візіна [ст.-бел. визина\ ж. Бялужына. Елі таксама і візіну, частаваліся мёдам - бортнікі прывозілі кадзь за каддзю, і соладка, духмяна пахла на каменных калідорах у нядзелю ўвечар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467). Візэрунак [ст.-бел. визерунокь', польск. wizerunek ням. viseren лац. visere\ м. Малюнак, узор. Падзеі, словы, факты, чуткі нібы толькі што былі жменяй рознакаляровых шкельцаў, а цяпер, быццам змешчаныя ў нейкі чароўны калейдаскоп, які стаў павольна паварочвацца, паступова пачалі складацца ў геаметрычны візэрунак, у якім былі і сіметрыя, і нават сякі-такі парадак (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 220). Неўзабаве мяшчане, што сядзелі па хатах, цікуючы на вуліцу праз фіранкавыя візэрункі і шчыліны неадшчэпленых аканіцаў, зноў пачулі стрэлы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы — МКГ, 228). Візэрунчаты, прым. Узорысты. Усе ў дрыготкім зарыве круціліся над галавою, мяняючыся месцамі, як дрэвы за акном вагона, візэрунчатыя, зрэзаныя, падобныя на затычкі старых графінаў, купалы Васіля Блажэннага (У. Караткевіч. Зброя - 43, 326). Вікінг м. Старажытнаскандынаўскі марскі воін. To не вікінгіў чоўнах Выплылі ў паходы, — To плывуць па хвалях Нашы цеплаходы (Я. Купалы. To не рыцары з князем... - 36. тв., IV, 325). Сцяг вікінгаў, наякім вышыты груган, ужо лунае над Сіцыліяй (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 408). / (іран.). [Віктар:] - Там немачка маладая аж дужа яго [Эдмунда] вокам адзначыла. А як жа! У паўночным духу мужчына. Вікінг! Апалон, злеплены з тварагу! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім-КС, II, 133). Вілы [ст.-бел. вилы] мн. Кругі. 0 Віламі па вадзе пісана (напісана) - невядома, ці ажыццявіцца што-н. А скуль ты знаеш, што яны канешне прыйдуць? Га? To яшчэ віламі па вадзе пісана? (I. Мележ. Мінскі напрамак - ЭСФ, 74). - Усё можа змяніцца, змяніцца ў лепшы бок. — Ну, гэта, друг ты мой, віламі па вадзе пісана, - панура адказаў Міхайла Іванавіч (Я. Колас. Пракурор — 36. тв. у 12 т., V, 124). Праўда, ён [Сцёпка] падаў думку разбурыць «святы калодзеж», але гэтая заслуга віламі па вадзе напісана (Я. Колас. На прасторах жыцця - 36. тв. у 12 т., VII, 52). Вільчура [ст.-бел. вильчура — бурка з воўчых шкур, вывернутых поўсцю наверх; польск. wilczura] ж. Воўчае футра ў феадальнай знаці
Дадатковыя словы
вйзерунокь, вйзйна, вйлы, вйльчура
4 👁