Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рушыла ўрачыстае шэсце да Сафійскага сабора, на плошчу, дзе ўжо шумелі мужы-вечнікі (там жа, 157). Вешацель [руск.] м. Вешальнік, жорсткі і дэспатычны прыгнятальнік. Купаецца [грабежнік] у слязах удовіных, сірочых,..Прысяжны вешацель, цар скоцкагаразгулля (Я. Купала. Грабежнік - 36. тв., IV, 385). Вешчы, прым. Прарочы. Яму [Усяславу] першаму вешчы Баян і прыпеўку злажыў дасціпную (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 244). // Чараўніцкі. Хоць і вешчая душа у дзёрзкім целе [Усяслава] была, але часта бяды нацярпеўся (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244). Веялка ж. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Веялкай павее [гаспадар] Кубялок дабра [зерня] (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару — 36. тв., IV, 161). Відарыс м. Від, вобраз. За гарадской сцянойу полі вешчуны зрабілі відарыс Ягі даўжынёй у сорак крокаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 22). Віж [ст.-бел. вижь] м. 1. Той, хто выгледжвае, сочыць за кім-, чым-н. Паспела [Жывена] заўважыць, як адскочыў ад дзвярэй нехта -мабыць, нейчы віж (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 277). Тут вокны былі шырокія і вялікія, забраныя кутымі танюткімі кратамі. Ніхто і не падумаў бы, што гэтыя краты ад злодзея або віжа, так яны нагадвалі карункі або сплеценыя кветкі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 123). // Разведчык, шпег. Як празнаў, што ўслед за татарамі нараджаюць віжаў, патаемна сабраўся і ўжо за горадам разам з двума слугамі нагнаў Шыкуліча (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 88). 2. Службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая назначалася старастам або іншым прадстаўніком улады ці феадалам для ўдзелу і нагляду за правільнасцю судаводства ў судах. // Службовая асоба, абавязкам якой было засведчанне прыкмет злачынцаў, удзел у інвентарызацыі маёнткаў; асоба, прыцягнутая да засведчання фактаў, якія датычаць аднаго асобнага злачынства. А Віжы-даносчыкг...колькі ні віравала вакол віжаў-даносчыкаў, ніводзін так і не змог адпісаць Данілу праўду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 79). Віж-здраднік'. -Але ведай: цяпер гэты віж-здраднік можа памагчы табе (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). Віжавое [ст.-бел. вижовое - плата за засведчанне прычыненых шкод] н. Плата за данос. - Ён еіжавоеў князя ўзяў, - злосна выдыхнуў Курыла Валун (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 266). Візантыец м. Жыхар Візантыі. Але было вядома, што Мікалай візантыец, вырас ён у заможнай сям'і, і нават дзёрзкі і драпежны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйжовое, вйжь, сямі
6 👁
 ◀  / 658  ▶