Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ламатара, а ў Ірачкі харэаграфічныя задаткі, дык, ты, напэўна, не паверыш, я зусім страціў руль кіравання. Разумееш? Сямейны карабель паплыў, як кажуць, без руля і без ветразяў (М. Чавускі. Канфліктная сітуацыя - ЭСФ, 48). А бэсэсэраўская рускамоўная «Звезда» таго часу пераконвалаў іншым: «..віленскія беларускія нацыяналісты, гэтыя балбатуны і пустамолы, гэтыя людзі без стырна і без ветразяў.., пабрыдуць за панам Алексюком» (А. Пашкевіч. Пляц Волі — ЭСФ, 48). Веча [ст.-бел. вече, вечо] н. Сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя справы. Алена падумала, што гасудара ўсея Русі не ўпрасіла б ні яна, дачка яго, ні жонка, ні мітрапаліт, ні баярскае веча (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 140). Князь моршчыўся, але цярпеў, бо заўтра ці паслязаўтра трэба будзе стаяць на вечы каля сабора Святой Сафіі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 120). Там веча, якое трэба ламаць і ставіць на калені (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 353)...каля храма ёсць лесвіца Даўмонта, па якой ідуць на веча князі, якіх там выбірае народ (там жа, 441). [Алесь:] -1 таму нам або непатрэбны зборні, або іх трэба зрабіць іншымі. Сапраўдным вечам, сапраўднай капою. Месцам, дзе кожны аддаваў бы душу і здольнасці — народу (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 30). Ці маглі беларускія земляробы, сабраўшыся на веча ці на вайну проці чужынцаў, ламаць сабе языкі чужой, незразумелай для іх гутаркай? (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы - 36. тв., VII, 184). А Веча-сход (вобразн.): Нахлынула, нарынула на веча-сход Старукае, станогае Няведамае племя (3. Бядуля. 3 сказаў буры і віхораў 36. тв., I, 164). Вечаваць незак. Праводзіць веча. Як жылі, як вечавалі, Як пасля былі ў прыгоне, Адаб'е, яку крышталі, Летапісец наш сягоння (Я. Купала. Наш летапісец - 36. тв., IV, 115). Вечавы і вячовы [польск.], прым. Які мае адносіны да веча. Толькі жыў нежывы звону гул вечавы, Аб тым шэпчуць дубы, ясакоры (Я. Купала. Песня званара - 36. тв., II, 140). Званы вячовы змоўклі, анямелі, У ярме сагнулі людзі плечы ў крук (Я. Купала. Свайму народу - 36. тв., IV, 12). Вечарніца [укр.] ж. Вечарынка. Паўздоўж Дняпра ідзе казак, Можа, з вечарніцы (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 446). Вечарына ж. Вечар...вечарына стаяла цудоўная - ціхая, цёплая; у такія вечарыны добра бярэць язь на гарох з падкормкай на ямах пры перакатах (М. Цэлеш. Ападкі - ХБ, 113-114). Вечнік [ст.-бел. вечникь — удзельнік веча] м. Удзельнік веча. А Мужы-вечнікі\ Каліразышліся мужы-вечнікі, Вячка паклікаў Клімяту Аднарука з Мірошкам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабе, вечнйкь
5 👁
 ◀  / 658  ▶