тысячы вершнікаў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 76). // Выява вершніка на палотнішчы. [Вартавы] стаяў ля ўкапанай у зямлю харугвы Вялікага княства - бел-чырвона-белага палотнішча з вершнікам, над якім каронай узвышаўся трызубец Гедзіміна (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 598). Весніцы мн. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў (А. Якімовіч ТСБМ, I, 482). Весь' [ст.-руск. весь, вьсь] ж. Вёска. Але калі пазней тыя [татары] наваліліся хмараю, спустошылі мноства гарадоў і весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, панясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль і запыніліся каля Іціля (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 36)... ён [Глінскі] выпрасіў у караля аддаць весі, дворышчы і землі князёў-уцекачоў сваім братам (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 99). Таўцівіл з Эдзівідам, апёкшыся каля такіх сцен, пачалі паліць навакольныя весі, браць у палон Міндоўгавых коймінцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 58). II Жыхары вёскі. I заплаціла весь дзікую віру, бо, як гаворыцца ва ўставах князёў свіслацкіх, «у іхняй зямлі, у іхняй верві галава ляжала» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 76). Весь2 ж. Прыбалтыйска-фінскае племя, патомкамі якога з'яўляюцца сучасныя вепсы. Але і наўгародцы імкнуліся не адстаць ад варагаў, а чудзіны і весь ад наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 30). Апроч наўгародцаў, што займалі сярэдзіну, стаялі з левай рукі дружыны чудзі, меры, весі - на траціну вярсты і ў глыбіню дзесяткам радоў (там жа, 26—27). Ветразь м., адрадз. (паэт.). Парус. Нахіліўся ветразь, Човен хвалі рэжа (Я. Пушча - ТСБМ, I, 484). Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее (А. Вялюгін - ТСБМ, I, 484). Дзвіна асляпіла вочы блакітам, а на ёй безліч ветразяў — чырвоных, сініх, зялёных (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 150). Няма ў мяне хоці весці свой струг па рацэ, лоўка ўхіляючыся ад камянёў, меляў ці... ці стрэлаў з берага, дзе хаваюцца забойцы і толькі ловяць тое імгненне, калі рукі мае і галава занятыя ветразем, што вырывае з рук вецер (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 430). / у параўн. [Жывена]..лежачы на ложку, сярод белых фіранак, што ўздымаліся ветразямі бачаных ёю толькі ў кнігах лодзій, успамінала сваё кароткае шаснаццацігадовае жыццё (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 30). 0 Без руля (стырна) і без ветразяў - без акрэсленага накірунку (жыць, рухацца і пад.); пра таго, хто жыве без яснай дакладнай жыццёвай мэты. 3 таго часу, як у школе выявілі ў сына здольнасці дэк
Дадатковыя словы
зяўляюцца
5 👁