валасцях ставяць (Я. Колас – ТСБМ, I, 501). Дзед Талаш даведаўся ад Панаса, што Васіль Бусыга служыць за войта, што палякі загадалі праз войта сабраць па 10 пудоў сена і саломы з двара (Я. Колас. Дрыгва – Др., 25). – Не: войт – начальства і стаіць на варце закону і парадку. Недарма ж наказ яму дан ад вышэйшага начальства, ад павятовага «камісаржа» – сачыць і браць на заметку таго, хто абуяны духам непаслушэнства і бунту (там жа, 31). // Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. [Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля войта (А. Бажко – ТСБМ, I, 501).
Войтавы, прым. Які мае адносіны да войта. Войтава пуга кожны раз падымала яе [Зоську] зноў на ногі (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 118). Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны цікавейшай за Аўгіню, цяпер войтаву жонку (Я. Колас. Дрыгва – Др., 19). / у параўн. Паўзла шарсцянка, і весела бегала баваўнянка. «А-а гарлачы-гарлачы-гарлачы! Звіняць, як званы, звіняць, як войтава галава» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 265).
Войтаўна ж. Гераіня беларускіх народных песень-балад. Войтаўна гіне не на полі бою, а пры спробе пераплысці з войскам сіняе мора (А. Ліс – ТСБМ, I, 501).
Войтаўскі і вайтоўскі, прым. Тое, што войтавы. С чырвонаго поясу зьвесіўся тоўсты бізун – знак войтаўскай грознай сілы (М. Гарэцкі. Рунь – Р, 8). [Навум]: А калі ты ўжо маеш быць маёю сужанаю, дак скажы, да не сушы сэрца вайтоўскага (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 58).
Войтаўства [ст.-бел. войтовство – 1. Пасада войта. 2. Адна ці некалькі вёсак, якія былі пад наглядам войта] н. Пасада войта, звязаная з выкананнем пэўных абавязкаў. Васіль Бусыга разважаў сам з сабою аб сваім войтаўстве, – яно было забяспечана яму панам Крулеўскім, і аб сваіх абавязках, – яны выплывалі з яго войтаўскага чыну (Я. Колас. Дрыгва – Др., 19).
Вокавідзі, прысл. Увачавідкі. Назаўтра пасьля гэтага ўдарыла гэткае цяпло, што сьнягі ў вокавідзі патаялі (В. Ластоўскі. Юга і грамавік – Тв., 20).
Воласць і воласьць ж. 1. У Старажытнай Русі – мясцовасць, падпарадкаваная адной уладзе. ..яны [мясціны] паволі, год за годам, станавіліся паселішчамі, а паселішчы – абшчынай-грамадой альбо валасцямі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 117).
2. Ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе павета ў дарэвалюцыйнай Беларусі. Жыць смела ў хатцы і не баяцца, Каб не ганялі у воласць, у стан (Я. Купала. Чаго нам трэба – Зб. тв., I, 299). Перастаў стары Міхайла ў воласць хадзіць, у суседзяў дапыт-
78 👁