Старонка 110
◀ / 658 ▶
бою галасамі начных птушак (Л. Дайнека. След ваўкалака – СВ, 225). Воі-дружыннікі: Там жа, у кутным пакоі, была ягоная [Вячкі] спальня, каля дзвярэй якой удзень і ўначы неслі варту ўзброеныя мячамі і баявымі сякерамі воі-дружыннікі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 19). Воі-наўгародцы: ..ззяла над ім [князем] і над усімі наўгародская Сафія, бронзавыя вароты якой воі-наўгародцы прывезлі з-за мора (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма – МКГ, 282). Вой-ахоўнік: Раніцою вой-ахоўнік падаў ім ежу (Л. Дайнека. След ваўкалака – СВ, 10). Войскі м. Чын у феадальнай Польшчы. // Асоба, якая мела такі чын (у час «паспалітага рушэння» справай войскага было заставацца дома, каб бараніць кабет і дзяцей і клапаціцца пра іх дабро). Пан войскі спазнаў хлапца, раскрыжаваў рукі І з крыкам абняў яго, цалаваў да мукі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 432). Стары войскі па ізбах ціхонька бадзяўся, Цікавымі зрэнкамі укруг сцен ён гнаўся (там жа, 464). Войт [ст.-бел. войтъ, ст.-руск. воитъ] м. 1. Асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў XV–XVIII стст.; стараста часоў прыгоннага права. Тут вялікага князя адшукаў Бутрым, які вёў двух павязаных крыжакоў – брандэнбургскага комтура Маркварда фон Зальцбаха і самбійскага войта Зомберга (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 397). Мне даклаў гарадскі войт, што князёўна Ганна надта плакала і прасіла князя за Гайну, але ён не схацеў яе слухаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 405). ..войт яшчэ доўга агалошваў асобныя артыкулы старадаўняй граматы аб умовах гандлю паміж палачанамі і Рыгай (там жа, 554). [Ціт]: – Заказаў жа ж наш мацар, Ясны, можны камісар, Сабрацца ў карчму чы ў двор. Мал, вялік, здароў чы хвор, Войт усіх кіём пагнаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 19). Яго [Тараса] пан дужа шанаваў. Любіла тож Тараса й паня, І войт ні разу не збрахаў (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе – Зан., 58). Комкі сьнегу вылеталі с-пад капытоў, засыпалі перадок саней і лажыліся войту на шубу (М. Гарэцкі. Рунь – Р, 6). «Заразжа яе [Зоську] злавіць! – бліснуўшы строга вачыма, загадаў пан. – Скажы аб гэтым войту!» (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 102). Войт круціў тоўстыя вусы двума пальцамі правай рукі, падсоўваючы, нібы ў падарунак камусьці, то адзін вус, то другі (там жа, 117). А галоўнае – каб падданыя ўбачылі, ведалі сваю гаспадыню, яе ўменне ўсё помніць, лічыць, каб войты, ключнікі не ўздумалі красці ў яе (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 73). 2. Кіраўнік воласці, прызначаны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў 1920 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 658 ▶