Старонка 108
◀ / 658 ▶
збожжа, каноплі, лён у адным напрамку, а ў другім – соль, селядцы і інш. ..яны чы з віціны, Чы з места купяць зярно панам на пажытак (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 463). // Плыт. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы... (Я. Колас. Новая зямля – ТС, 30). Віцьбескі, прым. Віцебскі. ..ці не выбухнуць паўстаннем і не загалёкае на плошчы перад царквой Дабравешчання раз'ятранае віцьбескае веча? (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 533). Помніў – не спадчынны ён віцьбескі князь, атрымаў княства праз жонку Марыю (там жа). Віцьбіч м. Віцеблянін. ..знясіленыя рыцары беглі з даліны хто як мог, а ліцвіны, палачане, віцьбічы дабівалі іх, тапілі ў рачулцы і ў балоце (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 528). Віцэ-губернатар [лац. vice – замест] м., адрадз. Памочнік (намеснік) губернатара. ..мая афіцыйная правая рука – Аляксандр Лучынскі – віцэ-губернатар, стацкі саветнік і кавалер (М. Віж. Лабірынт – Л, 47). Лёкай абвяшчае недзе пад тэрасай: «Віцэ-губернатар, іх яснавяльможнасць граф Ісленьеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 80). Віцэ-губернатар падыходзіць да яго, зусім не такі румяны і свежы, як учора, хаця стараецца трымаць гонар (там жа, 119). [Граф] быў віцэ-губернатарам у Віцебску, грамадзянскім губернатарам у Магілёве, ваенным губернатарам у Мінску, губернатарам у Гродне (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 49). Віцязь [ст.-руск. вітѧзь] м. Храбры воін, герой. ..пажылы і малады віцязі прышпорвалі коней (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 234). Тут ляжыць ён – рускі віцязь, Над Дняпром ля самай кручы (А. Зарыцкі – ТСБМ, I, 496). / у параўн. Ляжыць ён, як, віцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце – Не кажыце (М. Сурначоў – ТСБМ, I, 496). Влох [ст.-бел. влохъ] м. Італьянец. Гэта быў влох, і ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 122). Влошскі і валошскі [ст.-бел. влоский], прым. Італьянскі. Гэта быў влох, і ён, пачуўшы гаворку па-латыні, узрадаваўся, як дзіця. Блытаючы русінскую і влошскую мовы, расказаў, што другі год жыве ў Нясвіжы, плацяць яму тут добра, але што блага – няма ў людзей той весялосці і адкрытасці, як у роднай Італіі (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 280). Ёй [Настассі], магчыма, мроілася іншае – не суровая паўночная Масква, дзе лета бывае адну чвэртку года, а якое-небудзь валошскае альбо ўгорскае княства (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 535). Дзесяць – пятнаццаць фурманак, гружаных соллю, жалезным таварам, валошскім віном, калаціліся, рыпелі ў лясной глушэчы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 65).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 658 ▶