Віслена ж. Гуляшчая жанчына. Як бы не стаў муж пахаджваць да віслен – гуляшчых жанчын, шмат іх развялося ў Галічы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 91). Ці чараўніца гэта, ці беражніца, ці віслена, што сп'яну заблудзілася? (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 221).
Δ Маладзіцы-віслены: Пакуль ішла размова з дружынаю, з горада панабегла шмат дзяўчат, некалькі маладзіц-віслен (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКГ, 451).
Вісон [ст.-бел. виссонъ] м. Батыст. ..маці, чакаючы яе, відаць, ужо колькі дзён апраналася ў лепшае: на цёмнай сукні – летнік адамашкавы з аксамітнымі ўстаўкамі, на галаве – намітка з вісону (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 116–117). І ззяе ў залатым вісоне Ізраільскі архіерэй! (Я. Колас. Неафіты – Зб. тв. у 14 т., X, 588).
Віўласы [ад фр. viv la – «няхай жыве» – пачатковыя словы лозунгаў Вялікай французскай рэвалюцыі] мн. Так самі сябе называлі філаматы. Словам, і фанабэрыстыя не будуць для нас бескарысныя, бо іх, калі яны ўцягнуцца ў прамяністасць, мы знейтралізуем, прывядзём іх да еднасці і згоды з усім згуртаваннем і навучым, надзьмутых, як яны павінны жыць на свеце. Няхай жыве Віўлас! (Ян Чачот. Да Адама Міцкевіча (20 мая (1 чэрвеня)) 1820 г. – Свіцязь, 241–242).
Віўлеофіка ж. Бібліятэка. У той жа дзень у замкавай віўлеофіцы чытаў малады рыцар Северт радкі з паэмы Готфрыда Вайсенбургскага «Lieber Evangeliorum Domini gratia theodisce conscri ptus» альбо коратка «Евангельскай гармоніі» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 53).
Віца ж. Пук галін. – Ды табе б ганебны каўпак, ды прыпол абрэзаць, ды – віцамі! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 197).
Жэрдкі з пукам галінак, з якімі ездзілі па ўсіх паселішчах спецыяльныя ганцы, як знакам пачатку вайны і закліку ў войска. Кароль Ягайла ўжо разаслаў віцы, ужо наймаюць для вайны чэхаў, усё мазавецкае рыцарства прыйдзе на бітву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 348). (У тэксце дапушчана тыпаграфічная памылка: замест віцы ўжыта форма візы). – С. М.
«Агнявая» вестка пра пачатак вайны: вогнішчы па пагорках, палаючыя смалякі ў руках ганцоў. – Вогненную віцу вайны нясуць нам баяры. Неўзабаве іхняя раць будзе тут (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКВ, 582).
Віціна ж. Рачное судна даўжынёю 40–50 м і шырынёю 6–7 м, на якім у старадаўнія часы перавозілі па Нёмане да Круляўца (Калінінграда) і па некаторых іншых рэках розныя тавары, галоўным чынам
82 👁